Тадэвуш Гаштальд

Тадэвуш Гаштальд (нар. 1 студзеня 1932, Вільня — 14 ліпеня 2000, Кашалін) — польскі гісторык, беларусіст, грамадскі дзеяч. Доктар габілітаваны, прафесар Вышэйшай педагагічнай школы ў Слупску (Польшча).

Тадэвуш Гаштальд
Дата нараджэння 1 студзеня 1932(1932-01-01) ці 1930[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 чэрвеня 2000(2000-06-14) ці 2000[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, журналіст
Навуковая сфера журналістыка[1] і гісторыя[1]
Месца працы
Навуковая ступень габілітаваны доктар[2] (4 студзеня 1999) і доктарская ступень[d][2] (2 красавіка 1969)
Альма-матар

Біяграфія правіць

Паходзіў з сям’і, здаўна аселай у Ашмянскім павеце. У 1945 годзе сям’я пераехала ў Польшчу ў г. Хошчна. Вучыўся ва Уроцлаўскім універсітэце.

З 1969 года працаваў у Вышэйшай педагагічнай школе ў Слупску (Польшча). Прафесар, займаўся навукова-даследчай дзейнасцю. У сферы яго даследаванняў — гісторыя заходнепаморскага раёна ў ХІХ—ХХ стст., дзейнасць польскіх ваеннапалонных у канцлагерах у час 2-й сусветнай вайны. З’яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў, 10 манаграфій, сярод якіх «Па слядах паморскай аперацыі» (1973), «Культурнае жыццё ў лагерах польскіх ваеннапалонных у СССР (1939—1945)» (1994) і інш. Сааўтар 7 навуковых даследаванняў, рэдактар калектыўных зборнікаў.

З 1993 года па 2000 год рэдагаваў часопіс-бюлетэнь «Ашмянская зямля», дзе друкаваліся матэрыялы, прысвечаныя актуальным пытанням гісторыі і культуры Беларусі. Цікавіўся падзеямі, што адбываліся ў Беларусі, папулярызаваў ідэі беларушчыны, цеснага культурнага ўзаемадзеяння польскага і беларускага народаў.

Літаратура правіць

  • Гаштальд Тадэвуш // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г. У. Палубінская. — Ашмяны, 2016. — С. 13.
  • Тамільчык, І. Гаштальд Тадэвуш / І.Тамільчык // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 576. (Звязаны лёсам з Ашмяншчынай).

  1. а б в г Czech National Authority Database Праверана 21 лютага 2023.
  2. а б Polish Science Праверана 11 лютага 2024.