Тадэвуш Кундзіч (польск.: Tadeusz Kundzicz; 15 кастрычніка 1747, Крынічын, цяпер Пасваліскі раён, Панявежыскі павет, Літва — 15 студзеня 1829) — рымска-каталіцкі дзеяч, навуковец.

Тадэвуш Кундзіч
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1747(1747-10-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 студзеня 1829(1829-01-15)[1] (81 год)
Месца смерці
Род дзейнасці матэматык, каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Месца працы
Альма-матар

6 жніўня 1772 уступіў у Таварыства Ісуса, 8 снежня 1773 пасвечаны ў ксяндза. У 17681771 выкладаў граматыку, геаметрыю і французскую мову, у 17711773 французскую мову і сінтаксіс. У 17731777 працаваў у абсерваторыі Віленскага ўніверсітэта. У 17771780 выкладаў элементарную матэматыку ў Віленскім універсітэце, у 17801803 — практычную матэматыку: гідрастатыку, гідраўліку, аэраметрыю, архітэктуру, фартыфікацыю і піратэхніку. Ад 1780 прафесар. У 1794 уваходзіў у Адукацыйную камісію.

У 18031807 прэфект віленскае семінарыі. Ад 1796 канцлер віленскай дыяцэзіі, ад 1808 канонік віленскага капітула. 10 ліпеня 1815 прызначаны тытулярным біскупам анастасіёпальскім і біскупам-суфраганам троцкім, кансакраваны 8 мая 1817. У 18151822 генеральны вікарый дыяцэзіі.

Зноскі

  1. Tadeusz Kundzicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Спасылкі

правіць