Тадэвуш Сапліца
Тадэвуш Сапліца — галоўны герой эпічнай паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш», сын Яцака Сапліцы, пляменнік Суддзі, спадчыннік Сапліцава. Малады, прыгожы, закаханы ў Зосю, уплятаецца ў перыпетыі кахання з яе апякункай Таліменай. У рэшце рэшт заручаецца з Зосяй.

Дзяцінства
правіцьСын Яцака Сапліцы. Нарадзіўся, верагодна, у 1791 годзе. Тадэвушам яго назвалі ў гонар Тадэвуша Касцюшкі, нацыянальнага героя вайны 1792 года (адзін са шматлікіх анахранізмаў у паэме, сын Яцака нарадзіўся на год раней да таго, як слава Касцюшкі разышлася па ўсёй Літве). Рана асірацеў. Бацька, уцякаючы за мяжу даручыў выхаванне сына свайму малодшаму брату. Тадэвуш, перакананы ў бацькавай смерці, падрастае, атачоны клопатам да яго ўсіх жыхароў Сапліцава. Малы Сапліца выклікае спачуванні нават у Гервазы.
Юнацтва
правіцьСкончыў вучобу ў Віленскім універсітэце. У час завязкі сюжэту Тадэвушу ўжо дваццаць год, вяртаецца са школы па выкліку Суддзі, свайго дзядзькі. Тадэвуш малады і прыгожы. Убачыўшы Зосю ўпершыню, адразу ж у яе закахаўся. Ад бацькоў у спадчыну атрымаў чэрствасць і фізічную моц, як і ўсе ў родзе Сапліцы, якія, як вядома, былі крэпкія, дужыя, моцныя і здатныя да салдацкае службы, але менш ахвочыя да навукі. Тадэвуш не адрозніваўся ад сваіх продкаў:
|
У часы навучання Тадэвуш ірвецца перадусім да «сваволі» і свабоды. Каханне да Зосі, суперніцтва з Храбям, агульнае паляванне — ва ўсёй гэтай мітусні Тадэвуш да канца не можа ўцяміць, што стрэўся пад адным дахам з Яцакам, сваім сапраўдным бацькам. Але бацька да апошняга моманту не дазваляе раскрыць сваю таямніцу.
Малады патрыёт, які шануе абрады і традыцыі, нясе таксама новыя вартасці — падчас урачыстых заручынаў ён распрыгоньвае сялян:
|
Далейшы лёс
правіцьТадэвуш вяртаецца ў Сапліцава ўжо афіцэрам (з рукою на перавязі), хутка яго адкамандзіроўваюць у дзевятнаццаты полк уланаў, які фармуецца ў Навагрудку. Пра гэты полк вядома толькі тое, што ён браў удзел у маскоўскім паходзе і быў разбіты пад Сераковам. Падчас расфарміравання палка ў 1814 годзе там засталося толькі 5 афіцэраў, 22 жаўнера і ўнтэр-афіцэра. З гэтага, і ранейшага ўпамінання вынікае, што Тадэвуш не застаўся на бацькоўскай зямлі. Невядома, ці памёр, ці эміграваў, ці, як і шматлікія, уцёк, каб не паказвацца на вочы ўладзе і схаваўся дзесьці ў далёкіх сваякоў.
У тэатры
правіцьУ спектаклі «Пан Тадэвуш» рэжысёра Мікалая Пінігіна (2014) ролю Тадэвуша выконвае Павел Харланчук.