Тайгетэ (спадарожнік)
Тайгетэ (стар.-грэч.: Ταϋγέτη) — нерэгулярны спадарожнік планеты Юпітэр са зваротным арбітальным абарачэннем. Названы імем Тайгетэ, адной з плеяд у старажытнагрэчаскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Юпітэр XX.
Тайгетэ | |
---|---|
спадарожнік Юпітэра | |
Першаадкрывальнік | Скот Шэпард, Дэвід Джуіт і Yanga R. Fernández[d] |
Дата адкрыцця | 25 лістапада 2000 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 22 438 668 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,252 |
Перыяд абарачэння | 686,67 суткі |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 160 petagram[1] |
Шчыльнасць | 2,6 gram per cubic centimetre |
Атмасфера | няма |
Належыць да групы Кармэ.
Гісторыя адкрыцця
правіцьТайгетэ была адкрыта групай навукоўцаў Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда ў серыі назіранняў, пачынаючы з 25 лістапада 2000 года. Дадатковыя назіранні былі зроблены 12—13 кастрычніка 2001 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 5 студзеня 2001 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2000 J 9.
Уласная назва была прысвоена 22 кастрычніка 2002 года.
Крыніцы
правіць- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.