Такасі Она (нар. 26 ліпеня 1931) — японскі гімнаст, пяціразовы алімпійскі чэмпіён і двухразовы чэмпіён свету. Адзін з трох спартоўцаў у гісторыі Алімпійскіх гульняў, якія заваявалі не меней 4 медалёў кожнай вартасці.

Такасі Она
яп.: 小野喬
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя спартыўная гімнастыка
Нарадзіўся 26 ліпеня 1931(1931-07-26) (93 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 160 см
Вага 58 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзіўся ў 1931 годзе ў горадзе Насіра прэфектуры Акіта; скончыў Універсітэт Кэё.

У 1952 годзе на Алімпійскіх гульнях у Хельсінкі Такасі Она заваяваў бронзавы медаль у апорным скачку, а ў 1956 годзе на Алімпійскіх гульнях у Мельбурне атрымаў чатыры медалі: залаты, тры сярэбраныя і адзін бронзавы. На чэмпіянаце свету 1958 года стаў уладальнікам чатырох сярэбраных медалёў і аднаго бронзавага. У 1960 годзе на Алімпійскіх гульнях у Рыме заваяваў тры золаты (у тым ліку за апорны скачок і практыкаванні на перакладзіне), адзін сярэбраны і два бронзавыя медалі. У 1962 годзе заваяваў два залатыя медалі чэмпіянату свету, а ў 1964 годзе на Алімпійскіх гульнях у Токіа выйграў яшчэ адзін залаты алімпійскі медаль.

Жонка — японская гімнастка Кіёка Она (у дзявоцтве — Оідзумі, нар. 1936), уладальніца бронзы Алімпійскіх гульняў 1964 года ў камандным першынстве. Кіёка Она ў 1986—2007 гадах была членам верхняй палаты парламента Японіі.

Зноскі