Такійскае змярканне

«Такійскае змярканне» (яп.: 東京暮色) — мастацкі фільм 1957 года рэжысёра Ясудзіро Одзу[2].

Такійскае змярканнеM:
яп.: 東京暮色
Постар фільма
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кінакампанія Shochiku[d]
Працягласць 140 хв.
Краіна
Мова японская мова
Год 1957, 30 красавіка 1957[1], 19 ліпеня 1972[1] і 10 мая 1996[1]
IMDb ID 0051093

Сюжэт правіць

Службовец такійскага банка Сукіці Сугіяма адзін выгадаваў дзвюх дачок пасля таго, як іх маці кінула сям’ю і з’ехала з іншым мужчынам. Старэйшая дачка, Такака, часова пераехала да бацькі з аднагадовым дзіцём: яе шлюб апынуўся не вельмі ўдалым. Малодшая, Акіка, дастаўляе шмат турботы бацьку і сястры сваімі познімі вяртаннямі, а аднойчы яе нават затрымлівае паліцыя. Для блуканняў па горадзе ў яе ёсць важкія падставы: яна шукае свайго хлопца, каб паведаміць яму пра цяжарнасць. Аднак сустрэча не прыносіць палёгкі, і яна адна адпраўляецца ў клініку, каб зрабіць аборт. Тым часам, Такака даведваецца пра вяртанне ў горад маці і змушана расказаць усё сястры, якая пачынае сумнявацца ў тым, хто яе сапраўдны бацька[3].

Узнагароды правіць

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 1 кінаўзнагародай і яшчэ 1 намінацыяй[4].

Заўвагі правіць

  1. а б в Internet Movie Database — 1990. Праверана 26 ліпеня 2022.
  2. Tôkyô boshoku (1957) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 9 лістапада 2021.
  3. Такійскае змярканне (недаступная спасылка). Сайт кінафестывалю «Лістапад». Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2021. Праверана 9 лістапада 2021.
  4. Tôkyô boshoku — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 9 лістапада 2021.

Спасылкі правіць