Талідскі ўніверсітэт

Талідскі ўніверсітэт (англ.: University of Toledo) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Таліда ў штаце Агая, ЗША.

Талідскі ўніверсітэт
англ.: University of Toledo
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Toledo
Заснаваны 1872
Студэнты 18 319[1] і 14 038[2]
Краіна
Размяшчэнне Таліда, Агая, ЗША
Сайт utoledo.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Вучэльня была заснавана ў 1872 годзе як Талідскі мастацка-гандлёвы ўніверсітэт, які зачыніўся праз шэсць гадоў. Горад Таледа зноў адкрыў яго ў 1884 годзе як Талідскую школу ручнога навучання. Прафесійна-тэхнічная школа развілася да ўзроўня ўніверсітэта да канца ХІХ стагоддзя. У 1931 годзе ўніверсітэт пераехаў у сваё цяперашняе месца. З моманту свайго заснавання ўніверсітэт фізічна пашыраўся і з часам уключыў у склад свайго кампуса больш за 100 буйных будынкаў і тэрыторыі агульнай плошчай больш за 570 га, пераўтварыў сваю акадэмічную мадэль з праграмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй адукацыі ў класічны даследчы ўніверсітэт. Ён вядомы сваімі праграмамі па тэхніцы і медыцыне.

Структура

правіць
  • Каледж мастацтваў і літаратуры
  • Каледж бізнесу і інавацый
  • Школа прадпрымальніцтва і інавацый у галіне здароўя
  • Каледж здароўя і сацыяльных паслуг
  • Каледж адукацыі
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж навук пра здароўе
  • каледж права
  • Каледж медыцыны і навук аб жыцці
  • Школа біямаркераў і пашыранага мадэлявання
  • Каледж прыродазнаўчых навук і матэматыкі
  • Школа экалагічна чыстай хіміі і перадавых аднаўляльных крыніц энергіі
  • Каледж медсястрынства
  • Каледж фармацыі і фармацэўтычных навук
  • Каледж візуальных і выканальніцкіх мастацтваў
  • Каледж паслядыпломнай адукацыі
  • Каледж навучання дарослых і бесперапыннага навучання
  • Ганаровы каледж

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць