Тарту (фр.: tarte) — тыповы для французскай кухні адкрыты пірог з асобага пясочнага цеста, якое, як правіла, замешваюць без дадання солі або цукру. Можа быць дэсертнай або асноўнай стравай. Выпякаецца як піца — у выглядзе звычайнай аладкі, альбо ў спецыяльных плоскіх формах для выпечкі з рыфлёным краем або ў раздымных формах для тартоў. У якасці начыння для тартаў выкарыстоўваюцца гародніна, мяса, рыба, якія заліваюць сметанкова-яечнай масай. З салодкіх тартаў найбольш часта сустракаюцца яблычны, вішнёвы, малінавы. Тарты, запечаныя ў маленькіх формачках, называюцца тарталеткамі. Тарты, якія рыхтуюцца адразу пасля закладкі дроў, у даўніну клікаліся тарцінкамі.

Яблычны тарт

Тарты можна запякаць у духоўках, печах і нават барбекю. Пры выкарыстанні апошняга спосабу атрымліваецца унікальны непаўторны смак стравы з нотамі дыму.