Тафта
Тафта́[3] (фр.: taffetas, італ.: taffetà, ад перс.: taftah — «скручаны, світы, сатканы»; не блытаць з сінтэтычнай падкладачнай тканінай тафета) — разнавіднасць шчыльнай тонкай глянцавай тканіны палатнянага перапляцення з туга скручаных нітак шоўку, бавоўны або сінтэтычных арганічных палімераў. Ужываецца для пашыву святочнага і вячэрняга адзення, дэкору і абіўкі мэблі, вырабу тавараў народнага спажывання.
Тафта | |
---|---|
Матэрыял | шоўк[1], filament[d][1], filament[d][1] і staple[d][1] |
Метад вырабу | палатно[d][2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Для тафты характэрныя калянасць, шчыльнасць і ломкасць зморшчын. Дзякуючы сваёй пластычнасці яна дае магчымасць ствараць пышныя сілуэты, аб’ёмныя драпіроўкі.
Гісторыя
правіцьНа Русі тафта вядомая з XIV стагоддзя, спачатку як імпартны тавар, куды ўвозілася з Візантыі і краін Азіі. У Вялікае Княства Літоўскае імпартавалася з Італіі (з Фларэнцыі ў XVI—XVII стагоддзях) і Францыі (у XVII стагоддзі)[3].
Выкарыстоўвалася для пашыву жаночага і мужчынскага верхняга адзення (кафтанаў, нагавіц, опашняў , прыбраных кашуль, сарафанаў), аддзелкі футра, галаўных убораў і іншага ў якасці асноўнага або падкладачнага матэрыялу.
Уласцівасці
правіцьВалодае наступнымі характарыстыкамі:
- пэўныя воданепрымальныя ўласцівасці;
- даўгавечнасць і практычнасць;
- зносастойкасць;
- прывабны знешні выгляд (невялікі бляск).
Сучасныя разнавіднасці
правіцьПершапачаткова тафта была толькі шаўковай або баваўнянай, але сёння мноства відаў тафты вырабляецца з сінтэтычных валокнаў. Белая і светла-крэмавая тафта папулярная як тканіна для вясельных сукенак.
Тафта шанжан
правіцьТафта́ шанжа́н (фр.: changeant — зменлівы) — разнавіднасць тафты з двухколерным пералівістым эфектам.
Зноскі
- ↑ а б в г Tortora P. G., Merkel R. S. taffeta // Fairchild's Dictionary of Textiles — Fairchild Fashion Media, 1996. — P. 559.
- ↑ Art & Architecture Thesaurus
- ↑ а б Лазука 2015, с. 157.
Літаратура
правіць- Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
- Андреева Р. П. Тафта // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 344. — ISBN 5-86617-030-2.
- Беловинский Л. В. Тафта // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — С. 675. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-24458-4.
- Тафта // Татары — Топрик. — М. : Советская энциклопедия, 1956. — С. 12. — (Большая советская энциклопедия : [в 51 т.] / гл. ред. Б. А. Введенский ; 1949—1958, т. 42).
- Герман Вейс История культуры народов мира. Загадка великой культуры. Россия. X—XX вв. М.: 2005
- Андреева Р. П. Энциклопедия моды. СПб.: «Литера». 1997. 416 с.
- Google Books edition of «Dictionary of Textiles»
Спасылкі
правіцьТафта на Вікісховішчы |
- Фота: Вясельная сукенка з тафты ад Веры Вонг на гераіні фільма «Вайна нявест » у выкананні Эн Хэтэўэй (злева)