Тахат
Тахат (араб. جبل تاهات) — гара ў цэнтральнай частцы пустыні Сахара, вышэйшая кропка Алжыра (2918 м, па іншым дадзеным — 3003 м). Мае вулканічнае паходжанне.
Тахат араб. جبل تاهات | |
---|---|
![]() Гара Тахат | |
Каардынаты: 23°17′ пн. ш. 5°21′ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне |
![]() |
Горная сістэма | Ахагар |
Вышыня вяршыні | 2918 м |
Першае ўзыходжанне | 1931 |
Ля Тахата знойдзены наскальныя малюнкі, датаваныя перыядам паміж 8000 і 2000 гадамі да н. э. Яны ўяўляюць сабой сцэны выпасу скаціны і палявання на жывёл, якія зараз водзяцца толькі ў паўднёвай частцы пустыні.