Адкрыць галоўнае меню

«Тахелес» — самы вядомы берлінскі сквот, арт-цэнтр (артхаўс), размяшчаецца на рагу Араніенбургерштрасэ і Фрыдрыхштрасэ ў цэнтры Берліна.

Будынак належыць да вялікага комплексу пабудаванага ў 1909 годзе. Пасля 2-й сусветнай вайны і пабудовы Берлінскай сцяны, паўразбураны будынак апынуўся ва Усходнім Берліне, адрэзаны ад комплексу. Некаторы час часткова выкарыстоўваўся ў розных мэтах, на пачатку 1980-х было вырашана знесці будынак. Пачаліся ўзрыўныя работы, у выніку захавалася толькі адно 6-павярховае крыло будынка, якое ў 1990 заняла група мастакоў.

З 1990 будынак атрымаў назву «Тахелес» (у перакладзе з ідыш — адкрыта гаварыць, выказваць сваё меркаванне), ужо ў першыя гады існавання над дахам «Тахелес» аб'ядналіся творчыя людзі з больш за 30 краін свету. Цяпер «Тахелес» — гэта флігель з прылеглай да яго адкрытай тэрыторыяй, будынак звонку і ўсярэдзіне размалявана разнастайнымі графіці, у некаторых вокнах адсутнічае шкло.

Агульная плошча 23600 м², у арт-цэнтры размяшчаецца 70 мастацкіх атэлье. «Тахелес» з'яўляецца месцам правядзення адкрытых выстаў, інсталяцый і тэатральных пастановак, у т.л. фестываль «Дах» пад куратарствам беларускіх мастакоў. «Тахелес» — адна з выдатных мясцін Берліна, штогод яго наведваюць каля 400 тысяч чалавек.

Уладальнік будынка — банк HSH Nordbank. Плануецца прадаць будынак, у гэтым выпадку лёс арт-цэнтра не вызначаны.

СпасылкіПравіць