Берлінская сцяна
Берлінская сцяна (ням.: Berliner Mauer) — былая частка мяжы паміж Заходнім Берлінам і Германскай Дэмакратычнай Рэспублікай ад 13 жніўня 1961 года па 9 лістапада 1989. Стала адным з самых вядомых сімвалаў Халоднай вайны. Пры спробе пераходу Берлінскай сцяны загінула 231 чалавек[крыніца?].
Гісторыя
правіцьСамыя вядомыя ўцёкі
правіцьСамымі вядомымі сталі ўцёкі ў жніўні 1961 года - на трэці дзень будаўніцтва сцяны - маладога салдата Конрада Шумана. Ён пераскочыў праз калючы дрот, не чакаючы завяршэння будаўніцтва сцяны. Гэты момант сфатаграфаваў Петэр Лэйбінг, фатограф-пачатковец. Назаўтра фота стала вядомым усяму свету[1].
Статыстыка
правіцьАгульная даўжыня - 155 км
Даўжыня ў межах Берліна - 43,1 км.
Даўжыня бетоннай сцяны - 17,3 км.
Вышыня бетоннай сцяны - ад 3,5 да 4,2 м.
Даўжыня металічнай агароджы-кратаў - 66,5 км.
Даўжыня кантрольна-следавай паласы - 124 км.
Сцежкі з павадкамі для сабак - 259.
Сабакі - 600.
Вартаўнічыя вышкі - 302.
Бункеры - 22.
Пагранічнікі - 14 тыс.
Паспяхова пераадолелі сцяну 5075 чалавек. У тым ліку 574 вайскоўцы.
За 38 гадоў пагранічнікі зрабілі 1693 стрэлы па парушальніках.
Забітыя пры спробе пераадолець сцяну - 231 чалавек.
Усе смяротныя ахвяры на дзяржаўнай граніцы ГДР за 1948 - 1982 гады, таксама разам з граніцай на Балтыцы - 1245 [2].
Культурны аспект
правіцьКалі «ўсходні» бок Берлінскай сцяны ад самага пачатку да канца заставаўся жахлівым напамінам адчужэння, то «заходні» становіцца месцам для працы шматлікіх мастакоў, як прафесіяналаў так і аматараў. У 1989 кіламетры Берлінскай сцяны становяцца «выстаўкай» графіці. Пасля разбурэння сцяны яе фрагменты хутка ператварыліся ў аб'ект гандлю. Шматлікія фрагменты Берлінскай сцяны, былі закупленыя ў ЗША, напрыклад, у карпарацыю Microsoft, у штаб-кватэру ЦРУ і інш.
Гл. таксама
правіць- Checkpoint Charlie — кантрольна-прапускны пункт
- Ich bin ein Berliner
- The Wall – альбом Pink Floyd
- Антыфашысцкі абарончы вал
Зноскі
- ↑ http://www.rh.by/by/21/50/133/ Архівавана 5 сакавіка 2016. Смяротная цана Берлінскай сцяны]//«Рэгіянальная газета»
- ↑ Музей Checkpoint Charli, Берлін (ням.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Берлінская сцяна
- Берлінская сцяна - фотаздымкі Архівавана 11 лютага 2007.
- www.wall-berlin.org
- Смяротная цана Берлінскай сцяны Архівавана 5 сакавіка 2016. // «Рэгіянальная газета».