Таццяна Анатолеўна Арцюшына

Тацця́на Анатолеўна Арцю́шына (нар. 2 жніўня 1953, Бабруйск) — беларускі ўрач-педыятр, палітык.

Таццяна Анатолеўна Арцюшына
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі[d]
19 снежня 2000 — 15 лістапада 2004
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
16 лістапада 2004 — 27 кастрычніка 2008
Нараджэнне 2 жніўня 1953(1953-08-02)[1] (70 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць урач, педыятр, палітык
Месца працы

Біяграфія правіць

Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут са спецыяльнасцю ўрач-педыятр, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь са спецыяльнасцю менеджар-эканаміст.

Працавала ўрачом-інтэрнам па педыятрыі Бабруйскай дзіцячай бальніцы, участковым урачом-педыятрам, галоўным урачом установы аховы здароўя «Бабруйская гарадская дзіцячая бальніца».

У 2000—2004 член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Магілёўскай вобласці, член камісіі па эканоміцы, бюджэту і фінансах.

У 2004—2008 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Бабруйскай-Ленінскай выбарчай акрузе № 63, член Пастаяннай камісіі па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў. Не замужам.

Зноскі

Спасылкі правіць