Таццяна Герардаўна Румянцава

Таццяна Герардаўна Румя́нцава (нар. 30 чэрвеня 1953, Мінск, БССР) — беларускі філосаф, сацыяльны антраполаг і культуролаг, прафесар, доктар філасофскіх навук, заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Займаецца даследаваннем праблем чалавечай агрэсіі, асноватворных канцэптаў прадстаўнікоў нямецкай трансцэндэнтальна-крытычнай філасофіі, асноўных ідэй і тэорый сучаснай заходняй філасофіі.

Таццяна Герардаўна Румя́нцава
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1953(1953-06-30) (70 гадоў)
Месца нараджэння Мінск, БССР
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера Філасофія, культуралогія, гісторыя
Месца працы Беларускі дзяржаўны універсітэт (з 1979, факультэт філасофіі і сацыяльных навук, кафедра філасофіі культуры, прафесар)
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Навуковае званне Прафесар
Альма-матар Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Узнагароды Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам навукі, адукацыі, культуры, аховы здароўя і работнікам іншых галін народнай гаспадаркі рэспублікі і яе складу (2000-2001)

Біяграфія правіць

Нарадзілася 30 чэрвеня 1953 года ў Мінску.

У 1976 годзе з адзнакай скончыла аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта БДУ. З 1976 года працуе на кафедры гісторыі філасофіі і культуры. У 1979 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Крытычны аналіз канцэпцый чалавечай агрэсіўнасці», у 1991 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Філасофскі аналіз метадалагічных і канцэптуальных асноў канцэпцый чалавечай агрэсіўнасці». У 1994 годзе прысвоена званне прафесара.

Чытаныя курсы: «Гісторыя замежнай філасофіі», «Філасофія старажытнага Усходу», «Нямецкі ідэалізм канца XVIII-першай трэці XIX стагоддзя», «Асноўныя напрамкі сучаснай філасофіі», «Гісторыя нямецкай класічнай філасофіі» (для студэнтаў спецыяльнасці «Культуралогія» гуманітарнага факультэта), Спецкурс «Фенаменалогія духу» і «Філасофія духу». Пад яе навуковым кіраўніцтвам абаронены 11 кандыдацкіх дысертацый, ажыццяўляецца навуковае кіраўніцтва 2 доктарскімі дысертацыямі.

Сфера навуковых інтарэсаў правіць

  • Нямецкая класічная філасофія (І. Кант, Г. Гегель).
  • Сучасная заходняя філасофія (неакантыянства, неагегельянства, філасофія жыцця, псіхааналіз, глабальныя геапалітычныя Змены ў 21 ст.).
  • Праблемы чалавечай агрэсіўнасці.
  • Праблемы беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.
  • Гісторыя замежнай філасофіі
  • Філасофія і культура старажытнага Усходу

Асноўныя напрамкі грамадскай працы правіць

  • Сябра вучонага Савета ФФСН БДУ.
  • Сябра спецыялізаванага Савета па абароне дысертацый пры БДУ.
  • Сябра рэдкалегіі чатырох навуковых часопісаў: Кантаў зборнік (Расія), Веснік Полацкага дзяржуніверсітэта, Філасофія і сацыяльныя навукі.
  • Рэдактар і аўтар шэрагу артыкулаў серыі «Свет энцыклапедый», у рамках якой выйшлі 12 энцыклапедый.
  • Сябра Нью-Йоркскай Акадэміі Навук (з 1994 года).

Узнагароды, званні, кваліфікацыі правіць

  • прафесар, доктар філасофскіх навук (1992);
  • прафесар ВАК СССР (1993);
  • граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1997, 2009);
  • дыпломы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за якаснае кіраўніцтва навуковымі даследаваннямі студэнтаў (1996, 1997, 1998, 1999, 2000);
  • стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам навукі, адукацыі, культуры, аховы здароўя і работнікам іншых галін народнай гаспадаркі рэспублікі і яе складу (2000—2001);
  • ганаровыя граматы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2003, 2006);
  • ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008);
  • дыплом Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў конкурсе на лепшага навуковага кіраўніка і арганізатара навукова-даследчай працы студэнтаў і аспірантаў 2011 года. Другая прэмія ў намінацыі «Падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі» (2011);
  • ганаровае званне «Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» за шматгадовую добрасумленную працу і вялікі асабісты ўклад у развіццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2013).

Навуковыя працы правіць

  • Крытычны аналіз канцэпцый «чалавечай агрэсіўнасці», Мн., 1982.
  • Агрэсія: праблемы і пошукі ў заходняй філасофіі і навуцы, Мн. 1991.
  • Нямецкая трансцэндэнтальна-крытычная філасофія сярэдзіны 18 — першай трэці 19 ст. Гласарый. Мн. 1999.
  • Філасофія І. Канта. Гласарый. Мн., БДУ, 2004.
  • Індуізм. Рэлігіі свету. Аўтары-складальнікі: Грыцанаў А. А., Румянцава Т. Г. Мн., 2006.
  • Фрыдрых Ніцшэ. Мн. 2008.
  • Освальд Шпэнглер. Мн. 2008.
  • Эмануіл Сведенборг (у суаўт.) Мн .: Кніжны Дом, 2011. — 320 с.
  • Нямецкі ідэалізм: ад Канта да Гегеля. Менск. 2015. — 15 д.а.

Спасылкі правіць