Таццяна Дзмітрыеўна Удавенка

Таццяна Дзмітрыеўна Удавенка (нар. 24 верасня 1954, Арджанікідзаўская Сунжанскага раёна Чачэна-Інгушскай АССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.

Таццяна Дзмітрыеўна Удавенка
Нараджэнне 24 верасня 1954(1954-09-24) (69 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла Днепрапятроўскі дзяржаўны ўніверсітэт, інжынер-хімік.

Працавала малодшай медсястрой, рэгістратарам Днепрапятроўскага гарадскога анкалагічнага дыспансера, інжынерам аддзела галоўнага тэхнолага, інжынерам-тэхнолагам Александрыйскага электрамеханічнага завода імя XXV з’езда КПСС Кіраваградскай вобласці УССР, лабарантам цэнтральнай вымяральнай лабараторыі, інжынерам лабараторыі, выконваючым абавязкі старшага інжынера — загадчыкам лабараторыі, старшым інжынерам — загадчыкам лабараторыі, загадчыкам лабараторыі цэнтральнай базы вытворчага абслугоўвання вытворчага аб’яднання «Комінафта» г. Усінска (Комі АССР), дыспетчарам-таваразнаўцам вытворча-камерцыйнага прадпрыемства «ТэхнаМіг» г. Луніна Брэсцкай вобласці.

Дырэктар вытворчага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Вікторыя».

Дэлегат трэцяга і чацвёртага Усебеларускага народнага сходу.

Выбіралася дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, медалём Беларускай праваслаўнай царквы святой прападобнай Ефрасінні Полацкай, ганаровымі граматамі Лунінецкага райвыканкама, Лунінецкага раённага Савета дэпутатаў, Брэсцкага аблвыканкама, нагрудным знакам «Лепшы прадпрымальнік года» (2006, 2010), дыпломамі Брэсцкага аблвыканкама «Чалавек года» (2005, 2008) з занясеннем на абласную Дошку пашаны[2].

Зноскі