Таццяна Хюфнер (ням.: Tatjana Hüfner, нар. 30 красавіка 1983, Нойрупін, ГДР) — нямецкая саначніца. Алімпійская чэмпіёнка і прызёр Алімпійскіх гульняў, васьміразовая чэмпіёнка свету, двухразовая чэмпіёнка Еўропы.

Таццяна Хюфнер
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя санны спорт[3]
Нарадзілася 30 красавіка 1983(1983-04-30)[1][2] (40 гадоў)
Грамадзянства
Рост 178 см
Вага 76 кг
Афіцыйны сайт (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алімпійская чэмпіёнка гульняў 2010 года ў Ванкуверы, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2006 года ў Турыне, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы, трохразовая чэмпіёнка свету, двойчы сярэбраны прызёр чэмпіянатаў Еўропы. Пачала займацца саначным спортам у 1992 годзе, у складзе дарослай зборнай Германіі з 2003 года. На працягу трох сезонаў 2007-08, 2008-09, 2009-10 гадоў нязменны пераможца выніковых залікаў этапаў кубка свету ў заездах адзіночак сярод жанчын. У лютым 2008 года стала першай жанчынай, якой удалося выйграць пяць этапаў розыгрышу кубка свету запар.

Завяршыла кар’еру ў 2019 годзе.

На клубным узроўні выступала за нямецкі клуб WSC Erzgebirge Oberwiesenthal. Вучылася ў Гамбургскай акадэміі дыстанцыйнага навучання па спецыяльнасці псіхалогія.

Зноскі

  1. Tatjana Hufner // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Tatjana Hüfner // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title)International Luge Federation. Праверана 2 мая 2022.