Таццяна Яўгенаўна Галіёта

Таццяна Яўгенаўна Галіёта (12 кастрычніка 1945, Мінск) — беларускі архітэктар.

Таццяна Яўгенаўна Галіёта
Дата нараджэння 12 кастрычніка 1945(1945-10-12) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Узнагароды
сярэбраны медаль ВДНГ бронзавы медаль ВДНГ бронзавы медаль ВДНГ

Біяграфія правіць

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. З 1968 г. — архітэктар, галоўны архітэктар праектаў у БелНДІдзіпрасельбудзе.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасьц правіць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генплан пасёлкаў Слабада калгаса імя Калініна Мінскай вобласці, Мышкавічы калгаса «Світанак» імя К. П. Арлоўскага Магілёўскай вобласці (1972), Зашыр’е саўгаса «Камуніст» (1975), Лубень саўгаса «Братэрства» (1981), Рудня Марымонава саўгаса «Меліяратар» (1984) Гомельскай вобласці, Машканы саўгаса імя П. М. Машэрава Віцебскай вобласці (1981), Гоцк саўгаса «Гоцк» Мінскай вобласці (1981), Востраў саўгаса «Востраў» Брэсцкай вобласці (1986).

Творчасць правіць

Узнагароджана сярэбраным і двума бронзавымі медалямі ВДНГ СССР (1978, 1975, 1981), 1-я прэмія на Усесаюзным конкурсе за лепшую планіроўку і забудову сельскіх пасёлкаў.

Зноскі

Літаратура правіць