Те, що треба
«Те, що треба» (Тое, што трэба) — першы студыйны альбом украінскай групы «С.К.А.Й.», выпушчаны ў 2006 годзе лэйблам «Lavina music».
Те, що треба | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
Студыйны альбом С.К.А.Й. | ||||
Дата выпуску | 13 красавіка 2006 | |||
Запісаны | 2005-2006 | |||
Жанр | поп-рок, пост-панк | |||
Працягласць | 59:24 | |||
Мова песень | Украінская мова | |||
Лэйбл | Lavina Records | |||
|
||||
Храналогія СКАЙ | ||||
|
У альбом увайшлі 12 кампазіцый і было знята 3 кліпы.
Спіс песень
правіць- Виходьте з хати (4:25)
- Тебе це може вбити (4:43)
- Ремікс (2:41)
- Дике почуття (4:15)
- Комплекс (6:01)
- Лист додому (5:18)
- Дивно (3:08)
- 37 пісень (4:12)
- Зникаю (3:43)
- Вечері нема (3:43)
- Небо в твоїх очах (3:59)
- Те, що треба (3:34)
Тебе це може вбити
правіць«Тебе це може вбити» | ||||
---|---|---|---|---|
Сінгл выканаўцы С.К.А.Й. з альбома Те, що треба |
||||
Выпушчаны | люты 2006 | |||
Мова | украінская мова | |||
Фармат | сінгл, мп3 | |||
Запісаны | 2005 | |||
Жанр | поп-рок | |||
Кампазітар | Алег Сабчук | |||
Лэйбл | Lavina records | |||
Аўтар песні | Алег Сабчук | |||
|
||||
|
||||
С.К.А.Й., храналогія сінглаў | ||||
|
Тебе це може вбити (Цябе гэта можа убіць) — песня гурта «Скай», выдадзеная ў лютым 2006 года як сінгл. У 2005 годзе песня ўпершыню прагучала ў эфіры канала М1 і перадачы «Свежая кроў». Сінгл адразу атрымаў ратацыі на 25 радыестанцыях Украіны, а аднайменны відэакліп доўгі час займаў лідзіруючыя пазіцыі ў хіт-парадах украінскіх тэлеканалаў[1]. Пазней кампазіцыя «Тебе це може вбити» ўвайшла ў альбом «Те, що треба».
Відэакліп
правіцьВідэа было знята ў 2005 годзе і прадстаўлена у пачатку 2006. У пачатку відэа паказана дзяўчыну, што быццам-то заснула ў ваннай. Пасля гэтага яё падымае вакаліст гурта Алег Сабчук і пакідае яё на ложку ў пакоі. Пад час прыпеву паказана удзельнікаў групы, якія граюць у гэтым пакоі. У канцы відэа Алег Сабчук выпадае з акна дома, і пасля гэтага ўсе падзеі на відэа пачынаюць адбывацца ззаду-наперад.
Ремікс
правіць«Ремікс» | ||||
---|---|---|---|---|
Сінгл выканаўцы С.К.А.Й. з альбома Те, що треба |
||||
Выпушчаны | 2006 | |||
Мова | украінская мова | |||
Запісаны | 2005 | |||
Жанр | пост-панк | |||
Лэйбл | Lavina records | |||
Аўтар песні | Алег Сабчук | |||
|
||||
|
||||
С.К.А.Й., храналогія сінглаў | ||||
|
Ремікс (таксама Remix) — песня гурта СКАЙ, якая была выдадзена ў 2006 годзе. Песня ўваходзіць у альбом «Тое, што трэба».
Відэакліп
правіцьУ 2006 годзе быў зняты відэакліп. Гэта быў другі кліп гурта пасля «Тебе це може вбити». На відэа паказана група «СКАЙ», што грае на інструментах сярод хмарачосаў (выкарыстаная функцыя chromakey). У канцы відэа удзельнікі групы руйнуюць усе хмарачосы, скачучы на іх зверху і разбіваючы гітары. у 2006 годзе відэа патрапіла ў эфір тэлеканала М1.