Тодар Кашкурэвіч
Тодар Кашкурэвіч, Тодар Арленавіч Кашкурэвіч, Фёдар Арленавіч Кашкурэвіч (4 мая 1963, Мінск, БССР, СССР) — беларускі мастак, музыкант, этнакультуролаг, дудар.
Тодар Арленавіч Кашкурэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 мая 1963 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | культуролаг |
Вучоба | Беларускі дзяржаўны мастацкі інстытут |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сям’я і выхаванне
правіцьПоўнае сапраўднае імя — Фёдар Арленавіч Кашкурэвіч, але любіць, каб яго называлі на беларускі манер «Тодар Кашкурэвіч» і так самапрэзентуецца.
Нарадзіўся 4 мая 1963 г. у Мінску ў мастацкай сям’і і з’яўляецца прадстаўніком мастацкай дынастыі Кашкурэвічаў: бацька Арлен Кашкурэвіч і брат Ігар Кашкурэвіч з’яўляюцца вядомымі беларускімі прафесійнымі мастакамі.
У апошнія гады жыве з сям’ёй у Ракаве, куды пераехаў з Мінска на сталае жыхарства — бліжэй да прыроды.
Адукацыя
правіцьСкончыў Мінскае мастацкае вучылішча і Беларускі дзяржаўны мастацкі інстытут.
Быў членам маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Беларуская Майстроўня» (1979—1984), куды ў прыватнасці прывёў Міхала Анемпадыстава[1].
Творчасць
правіцьПрацуе ў галіне манументальнага мастацтва, жывапісу, кніжнай графікі і дызайну. Разам з іншымі энтузіястамі заснаваў у Беларусі традыцыю эксперыментальнай археалогіі, спецыяліст у працы з металам, дрэвам, настаўнік вядомых беларускіх гравёраў і ювеліраў[2].
Даследуе і аднаўляе старадаўную музычную традыцыю (беларуская дуда, ліра). Адзін з найбольш вядомых у балтыйскім рэгіёне майстроў, што вырабляюць дуды паводле аўтэнтычных узораў і пачынальнікаў сучаснага дударскага руху ў Беларусі. Удзельнік гурта рытуальнага фальклору «ESSA», а таксама беларуска-літоўскага фольк-джаз праекта «TYLOS LABANORO»[2].
Адзін з заснавальнікаў і актыўных членаў Цэнтра этнакасмалогіі «KRYŬJA», галоўны рэдактар альманаха «DRUVIS». Даследуе беларускую традыцыйную культуру, рэлігію і міфалогію, вывучае архаічную знакавую сістэму, паходжанне і семантыку сімвалаў. Займаецца штудыямі ў галіне этнамузыкалогіі, традыцыйнай эстэтыкі, сакральнай геаграфіі[2].
-
Тодар Кашкурэвіч падчас сваёй лекцыі ў Мінску, 25 студзеня 2013 г.
Зноскі
- ↑ Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду… С. 94.
- ↑ а б в Цэнтр этнакасмалогіі «KRYŬJA»
Літаратура
правіць- Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.
Спасылкі
правіць- Тодар Кашкурэвіч //nmnby.eu
- [https://web.archive.org/web/20130328155333/http://news.tut.by/culture/331321.html Архівавана 28 сакавіка 2013. Тодар Кашкурэвіч: "Чаму праваслаўныя і каталіцкія малітвы можна спяваць у горадзе, а традыцыйныя рэлігійныя песні нельга?] // tut.by