Токай (Венгрыя)
горад у Венгрыі
То́кай (венг.: Tokaj) — горад у Венгрыі, каля зліцця рэк Ціса і Бодраг. Уваходзіць у склад медзье Боршад-Абаўй-Земплен (Паўночная Венгрыя). Размешчаны за 54 км ад адміністрацыйнага цэнтра медзье г. Мішкальц. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 года складае 4514[1] чалавек.
Горад
Токай
Tokaj
| ||||||||||||||||||||||||||||
Горад Токай — цэнтр вінаробнага рэгіёна Токай-Хедзьялья, у якім вырабляецца аднайменнае віно. Рэгіён уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
СлавутасціПравіць
- Гістарычны цэнтр
- Вінны скляпы
- Былая сінагога
- Тэатр імя Паўлаі Эдэ
- Токайская галерэя (былая праваслаўная царква)
- Токайскі музей (былы дом Карачаня)
- Дом токайскі вінаў
- Царква Сэрца Хрыста
- Грэка-каталіцкая царква
- Ратуша
- Скульптурная кампазіцыя на плошчы
- Назіральная пляцоўка на ўзгорку Фінанц
- Мост каралевы Эржэбет
- Палац Ракацы-Дэшэфі (XVII)
- Вінныя скляпы Ракацы
- Алея Сечэні
- Катэдж Ферэнца Бана
- Студня Ракацы
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Токай (Венгрыя)
- Токай(недаступная спасылка)
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1063 рус. • англ. • фр. |