Томас Гёрцін, То́мас Герцін (англ.: Thomas Girtin; 18 лютага 1775 — 9 лістапада 1802) — англійскі мастак, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай школы акварэлі.

Томас Гёрцін
англ.: Thomas Girtin
Імя пры нараджэнні англ.: Thomas Girtin
Род дзейнасці мастак, майстар афорту, графік, дзеяч выяўленчага мастацтва
Дата нараджэння 18 лютага 1775(1775-02-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лістапада 1802(1802-11-09)[1][3] (27 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Томас Гёрцін нарадзіўся ў Саўтуарку ў 1775 годзе. Нашчадак (па бацьку) уцекачоў з Францыі гугенотаў. Яго бацька памёр, калі Томас быў яшчэ дзіцем. Яго маці выйшла замуж за містэра Ваана, мадэльера. Вучыўся, як і Цёрнер, у Томаса Молтана, а таксама Эдуарда Дэеса. Разам з Тэрнерам, з якім Герцін быў у сяброўскіх адносінах, зарабляў размалёўваннем старажытных гравюр. З 1794 г. работы Гёрціна выстаўляліся ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў. Замалёўкі пейзажаў і архітэктурных збудаванняў працы Гёрціна хутка атрымалі прызнанне. Ён распачаў некалькі паездак па розных рэгіёнах Англіі, а на мяжы 1801—1802 гадоў правёў амаль паўгода ў Парыжы, пакінуўшы серыю акварэляў і алоўкаў, якія ён па вяртанні ў Лондан перавёў у гравюры, якія склалі зборнік «Дваццаць відаў Парыжа» (Twenty Views in Paris and its Environs). Памёр у сваёй студыі за мальбертам (меркавана ад туберкулёзу). У 1800 годзе Гёрцін ажаніўся з Мэры Эн Барэт, шаснаццацігадовай дачкой заможнага гарадскога ювеліра.

Зноскі

  1. а б Thomas Girtin // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. а б в Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 19 ліпеня 2023.
  4. а б Czech National Authority Database Праверана 20 ліпеня 2023.