Томас дэ Кейсер (Кейзер) (нідэрл. Thomas de Keyser; 1596, Амстэрдам, Галандыя — 1667 або 7 чэрвеня 1667, Амстэрдам, Галандыя) — галандскі мастак.

Томас дэ Кейсер
Дата нараджэння 1596[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 чэрвеня 1667(1667-06-07)[4]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Hendrick de Keyser[d]
Род дзейнасці мастак, архітэктар, купец
Жанр партрэт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся і памёр у Амстэрдаме. Рос у сям’і скульптара Хендрыка дэ Кейсера.

Па дадзеных Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў, ён быў вучнем Карнэліса ван дэр Воарта. Знаходзіўся пад уплывам творчасці такіх майстроў, як Рэмбрант і Дзірк Халс. Працаваў у Амстэрдаме. Нараўне з Рэмбрантам, братамі Халс (Дзіркам і Франсам) і Барталамеўсам ван дэр Хелстам, з’яўляецца найбуйнейшым мастаком-партрэтыстам галандскай школы жывапісу.

У 1640-х гадах дэ Кейсер атрымаў вельмі мала заказаў і быў вымушаны шукаць прыбытак у іншым месцы. Ён валодаў базальтавым бізнэсам з 1640 па 1654 год, калі вярнуўся да жывапісу.

З 1662 года да сваёй смерці ў 1667 годзе ён кіраваў будаўніцтвам новай ратушы Амстэрдама, зараз Каралеўскага палаца. У палотнах дэ Кейсера злучаюцца выключная яснасць фарбаў і найтанчэйшае пачуццё колеру мастака з яго энергічнай рыскай і дакладнасцю малявальшчыка. У дадатак да партрэтаў ён таксама маляваў гістарычныя і міфалагічныя карціны.

Рэйксмюсеўм у Амстэрдаме валодае самай вялікай калекцыяй карцін дэ Кейзера. Яго працы можна таксама ўбачыць у Луўры ў Парыжы, у Метрапалітэн-музеі ў Нью-Ёрку, у Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу і ў Нацыянальнай галерэі ў Лондане.

Зноскі

  1. Thomas de Keyser // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Thomas de Keyser // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Deutsche BiographieMünchen BSB, Historische Kommission bei der Bayerischen Akademie der Wissenschaften, 2001.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.