Тралейбусны парк

Тралейбусны парк (ці тралейбуснае дэпо) — пасажырскае эксплуатацыйнае аўтатранспартнае прадпрыемства, якое займаецца тэхнічным абслугоўваннем тралейбусаў і забяспечвае іх выпуск на лінію ў патрэбнай колькасці, укамплектаванае штатам кіроўцаў, дыспетчараў, рамонтных рабочых.

Тралейбуснае дэпо ў Варонежы

Асноўнымі накірункамі дзейнасці тралейбусных паркаў з'яўляюцца: задавальненне патрэбаў насельніцтва, прадпрыемстваў і арганізацый у пасажырскіх перавозках тралейбусным транспартам; Ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці, накіраванай на атрыманне прыбытку.

На балансе некаторых тралейбусных паркаў акрамя тралейбуснага рухомага складу, можа лічыцца і аўтобусны рухомы склад. У большашці тралейбусных паркаў ажыццяўляецца тэхнічнае абслугоўванне рухомага складу ў аб'ёме ТА-1 і ТА-2 і тэхнічны рамонт (ТР).

Схема тыпавога тралейбуснага парку

правіць

Тыпапавы тралейбусны парк (дэпо) на тэрыторыі былога СССР уключае ў сябе:

  • Адміністрацыйна-бытавы будынак — месца, дзе размяшчаецца кіруючы персанал, а таксама бытавыя памяшканні рамонтных рабочых. Можа сумяшчацца з вытворчым будынкам ці з будынкам сталовай.
  • Вытворчы будынак — месца, дзе знаходзіцца зона БР і ТА і іншыя рамонтныя ўчасткі. Вытворчы будынак звычайна сумешчаны з участкам мыцця рухомага складу, і ў некаторых выпадках — са складам.
  • Складскі будынак — у гэтым будынку захоўваюцца запасныя часткі і эксплутацыйныя матэрыялы, неабходныя для рамонта і абслугоўвання рухомага складу.
  • Пляцоўка для адстою РС — месца для захоўвання рухомага складу, які знаходзіцца не на лініі, ці ў няспраўным стане.
  • Кантрольна-прапускны пункт — пункт на якім ажыцяўляецца кантроль і ўлік тралейбусаў, якія адпраўляюцца на лінію, ці вяртаюцца з яе.

Тралейбусныя паркі на тэрыторыі Беларусі

правіць

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзейнічае 11 тралейбусных паркаў (дэпо) з якіх: па аднаму ў Бабруйску, Брэсце, Віцебску, Гомеле, Гродна і Магілёве, пяць — у Мінску. Усе тралейбусныя паркі знаходзяцца ў муніцыпальнай маёмасці.

Гл. таксама

правіць