Транспарт у Бразіліі

(Пасля перасылкі з Транспарт Бразіліі)

Бразілія мае дастаткова сучасную для краіны, што развіваецца, транспартную сістэму. Галоўныя віды транспарту: аўтамабільны для ўнутраных перавозак, марскі і паветраны — для знешіх грузавых і пасажырскіх адпаведна. Асаблівасцю транспарту Бразіліі з'яўляюцца тэрытарыяльныя дыспрапорцыі ў размяшчэнні транспартнай сеткі: вялізарныя прасторы Амазоніі і захаду Бразільскага пласкагор'я фактычна пазбаўлены шляхоў зносін: тут галоўную ролю гуляюць рачны і паветраны транспарт.

Аўтамабільны транспарт правіць

 
RBR-116 — самы працяглы бразільскі хайвэй

Асноўнымі транспартнымі шляхамі ўнутры краіны з'яўляюцца аўтадарогі. Сістэма аўтадарог дастаткова развітая і складаная. Аднак, у некаторых раёнах падчас трапічных ліўняў аўтадарогі становяцца цяжкапраходнымі і небяспечнымі. У першую чаргу гэта тычыцца знакамітай Трансамазонскае шашы. Працягласць аўтамабільных дарог у Бразіліі такая (2010):

  • Агульная — 1580 тыс. км.
  • З цвёрдым пакрыццём — 212 тыс. км.
  • Без цвёрдага пакрыцця — 1 368 тыс. км.

Чыгуначны транспарт правіць

 
Метрапалітэн Сан-Паўлу, 4-я лінія

Чыгункі ў Бразіліі наогул састарэлі і выкарыстоўваюцца амаль выключна для перавозкі грузаў. Існуе толькі некалькі дзеючых пасажырскіх чыгунак, самая доўгая — паміж гарадамі Белу-Арызонты і Вітор. Працягласць чыгунак складае 29850 км (2014, 10-е месца ў свеце), з іх толькі 1520 км электрыфікавана. Большая частка сеткі прыходзіцца на вузкакаляінныя чыгункі (1000 мм), 5800 км чыгункі мае шырыню каляіны 1600 мм, яшчэ 185 км — станартную еўрапейскую (1435).[1] Варта адзначыць, што ўрад Бразіліі робіць спробы мадэрнізацыі чыгуначнага транспарту і стварэння хуткасных чыгунак. У прыватнасці, чыгунка Сан-Паўлу - Рыа-дэ-Жанейра мела адкрыцца да чэмпіянату свету па футболе 2014, але, паколькі патрэбных 9 млрд. даляраў не знайшлося, адкрыццё адкладаецца да пачатку 2020-х. У васьмі бразільскіх гарадах працуе метро, самая разгалінаваная сістэма ў метрапалітэна Сан-Паўлу, адкрытага ў 1974 годзе.

Марскі транспарт правіць

 
Сантус — найбуйнейшы порт у Лацінскай Амерыцы

Марскі транспарт, які традыцыйна быў вельмі важным у Бразіліі, і ў наш час мае выключнае значэнне для знешніх сувязяў (нават з паўднёваамерыканскімі суседзямі), хоць выкарыстоўваецца цяпер амаль выключна для перавозкі грузаў. Бразільскі флот налічвае 775 адзінак, з іх 20 балкераў, 18 кантэйнеравозаў і 38 нафтавых танкераў. Па танажу флоту Бразілія 28-ая ў свеце: прыватныя ўласнікі аддаюць перавагу "танным сцягам". Амаль усе буйныя гарады ўздоўж бразільскага ўзбярэжжа з'яўляюцца важнымі гандлёвымі партамі. Буйнейшы кантэйнерны порт — Сантус, марскія вароты Сан-Паўлу. Да ліку буйнейшых у свеце адносіцца тэрмінал па экспарце жалезнай руды Сепетыба ў спецыялізаваным порце Тубаран

Рачны транспарт правіць

 
Міжнародны аэрапорт Гуарульёс

Таксама важны рачны транспарт, асабліва ў Амазоніі, дзе ён з'яўляецца асноўным відам транспарту. Усяго Бразілія мае каля 50 тыс. км водных шляхоў (2012). Найбуйнейшы рачны порт — Манаўс пры зліцці Амазонкі ды Рыу-Негру.

Паветраны транспарт правіць

Авіяцыйны транспарт сёння хутка развіваецца. Лідарамі перавозак у Бразіліі з'яўляюцца кампаніі Vasp і Transbrasil. У Бразіліі дзейнічае 4093 аэрапорты (2013) — гэта другое месца ў свеце пасля ЗША, аднак амаль усё міжнароднае спалучэнне забяспечваюць аэрапорты Сан-Паўлу/Гуарульёс у Сан-Паўлу або Рыа-дэ-Жанэйра/Галеан у Рыа-дэ-Жанэйра. У апошні час да іх далучыліся аэрапорты Бразіліа, Фарталезы і іншых буйных гарадоў.

Трубаправодны транспарт правіць

У Бразіліі развіта сетка трубаправодаў, працягласць якіх у 2016 годзе склала: газаправоды — 11 696 км. нафтаправоды — 1895 км. нафтапрадуктаправоды — 5959 км. этанолаправоды — 77 км.

Зноскі