Транспарт у Германіі
Густая і добра арганізаваная транспартная сетка забяспечвае высокае развіццё эканомікі ФРГ. Цэнтральнае становішча ў Еўропе, інтэнсіўнасць гаспадарчых сувязей з суседнімі краінамі абумовілі вялікую долю трансгранічных перавозак. Самы важны від траспарту — аўтамабільны. Створана сістэма хуткасных чыгунак.
Аўтамабільны
правіцьАсфальтаваныя шашэйныя дарогі краіны маюць працягласць 644.480 км. (2010) Германія займае адно з першых месцаў па шчыльнасці высакаякасных аўтамабільных дарог (аўтабанаў), якімі перасоўваецца больш за 42 млн аўтамабіляў.
Чыгуначны
правіцьПа працягласці чыгунак Германія сёмая ў свеце (каля 33 500 км, з іх амаль 20 000 — электрыфікаваныя).[1] Па гушчыні чыгуначнай сеткі Германія нашмат пераўзыходзіць усе краіны большага за сябе памеру.
Марскі
правіцьНайбуйнейшыя парты і тэрміналы пабудаваны на ўзбярэжжы Паўночнага мора і рэках яго басейна, што звязана з яго больш выгадным ЭГС — гэта Брэмен, Брэмерхафен, Гамбург, Карлсруэ. Найбуйнешыя балтыйскія парты — Расток і Любек. Парты маюць сваю спецыялізацыю: найбуйнейшыя кантэйнерныя парты — Гамбург і Брэмерхафен; тэрмінал па прыёме звадкаванага прыроднага газу функцыянуе ў Гамбургу. Камерцыйны марскі флот складаецца з пасажырскіх і грузавых судоў, кантэйнеравозаў, хімічных і нафтавых танкераў.
Рачны
правіцьВажную ролю як суднаходныя шляхі гуляюць рэкі і сістэма каналаў. Дуйсбург з'яўляецца найвялікшым рачным портам Еўропы. Іншы важны порт — Брэмен на рацэ Везер. Каб звязаць Рэйн з Эмсам, Везерам і Эльбай, былі створаны каналы Дортмунд — Эмс і Сярэднегерманскі канал (апошні даўжынёй 325 км).
Паветраны
правіцьПрацуе 550 аэрапортаў з выкладзенымі ўзлётна-пасадкавымі палосамі, найбуйнейшыя з іх — у Берліне, Франкфурце-на-Майне, Гановеры, Гамбургу, Кёльне, Мюнхене, Брэмене, Штутгарце.
Трубаправодны
правіцьТрубаправодны транспарт агульнай працягласцю 48 тыс. км транспартуе кандэнсат, газ, нафту, нафтапрадукты. Самую доўгую сетку ўтвараюць газаправоды — больш за 28 тысяч кіламетраў.
Гарадскі транспарт і сувязь
правіцьШырокае развіццё атрымалі гарадскі транспарт i сувязь. Менавіта ў Германіі ў 1881 г. адкрылі першую ў свеце трамвайную лінію (Siemens), а ў 1931 г. ажыццявілі першую тэлевізійную трансляцыю. Карыстальнікамі інтернету з'яўляюцца 72 мільёны чалавек, або 89 % жыхароў краіны. Маецца 106 мільёнаў абанентаў мабільнай сувязі.