Транспарт у Марока
Чыгуначны транспарт
правіцьЧыгуначны транспарт у Марока абслугоўваецца нацыянальным аператарам ONCF (фр.: Office National des Chemins de Fer du Maroc)[1]. З агульнай працягласці чыгуначных ліній 2120 км у 2009 годзе 1003 км былі электрыфікаваны на пастаянным току (3 кВ)[2]. Шырыня каляіны 1435 мм. У лакаматыўным парку цеплавозы і электравозы[1]. Пачалі рэалізоўвацца планы па стварэнні высакахуткасных чыгуначных магістраляў у Марока[3]. Высакахуткасная чыгуначная лінія Танжэр-Касабланка азначае сабой першы этап генеральнага плана хуткаснай чыгункі ONCF, згодна з якім да 2030 года будзе пабудавана больш за 1500 км новых чыгуначных ліній. Высакахуткасны цягнік — TGV умяшчальнасцю 500 пасажыраў — будзе перавозіць больш за 8 мільёнаў пасажыраў у год. Праца над праектам «Высакахуткасная чыгунка» была распачатая ў верасні 2011 года і на лета 2018 запланавана адкрыццё першага ўчастка. Гэта будзе першая хуткасная чыгунка ў Афрыцы[4]. Канцавым пунктам праекта з'яўляецца горад Агадзір на поўдні Марока.
Аўтамабільны транспарт
правіцьМарока мае развітую сетку аўтадарог, адну з лепшых у Афрыцы. Агульная працягласць аўтадарог на 1973 год складала звыш 51 тыс. км, з іх 21 тыс. — аўтадарогі з цвёрдым пакрыццём[5].У 2010 працягласць аўтадарог складала 56 986 км, з іх 1416 км хайвеяў.[6] Праз Марока праходзяць дарогі, якія ўваходзяць у транс-афрыканскую сетку аўтамабільных дарог (англ.: Trans-African Highway network).
Трубаправодны транспарт
правіцьУ Марока дзейнічаюць нафта- і газаправоды мясцовага значэння.
Паветраны транспарт
правіцьУ Марока 27 аэрапортаў, якія маюць узлётна-пасадачныя палосы з цвёрдым пакрыццём і 33 аэрапорта з грунтавымі УПП. Чатыры аэрапорта маюць статус міжнародных. У Марока працуюць некалькі буйных авіякампаній: Royal Air Maroc, Блакітны Атлас, Low-cost авіякампанія Рэгіянальныя авіялініі.
Марскі транспарт
правіцьУ Марока дзейнічаюць два буйных гандлёвых порта, Касабланка і Танжэр-Мед. Некалькі паромных ліній злучаюць Марока з Іспаніяй, Францыяй і Італіяй.
Зноскі
- ↑ а б Железнодорожный транспорт: Энциклопедия / Гл. ред. Н. С. Конарев. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1994. — 559 с.: ил. (стр 225)
- ↑ The World Factbook(недаступная спасылка). CIA. Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2018. Праверана 4 снежня 2007.
- ↑ Le premier train à grande vitesse (TGV) en Afrique sera Marocain
- ↑ https://frontnews.eu/news/ru/15231/%D0%92-%D0%9C%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BA%D0%BA%D0%BE-%D0%B7%D0%B0%D0%BF%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8E%D1%82-%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B2%D1%8B%D0%B9-%D1%81%D0%BA%D0%BE%D1%80%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B9-%D0%BF%D0%BE%D0%B5%D0%B7%D0%B4-%D0%B2-%D0%90%D1%84%D1%80%D0%B8%D0%BA%D0%B5
- ↑ Большая Советская Энциклопедия. Гл. ред. А. М. Прохоров, 3-е изд. Т. 15. Ломбард — Мезитол. 1974. 632 стр., илл.; 29 л. илл. и карт. 1 карта-вкл.
- ↑ https://web.archive.org/web/20110722165915/http://www.mtpnet.gov.ma/NR/rdonlyres/F213CFBA-C26A-48AC-A023-E6042E96CB39/1209/Routes_en_chiffres_2005.pdf