Трахеамікозы
Трахеамікозы[1] — грыбковыя захворванні сасудзістай сістэмы некаторых сельскагаспадарчых культур, дэкаратыўных раслін, дрэў і дзікарослых траў, выкліканыя рознымі паразітычнымі аскаміцэтавымі грыбамі, якія закаркоўваюць сасуды драўніны, засяляючы трахеіды ксілемы, вынікам чаго становіцца поўнае або частковае завяданне заражанай расліны. Да ўзбуджальнікаў адносяцца грыбы родаў Fusarium і Verticillium[2]. Гэтыя захворванні часта вядомыя пад назвамі, якія паходзяць ад узбуджальнікаў (фузарыёз , вертыцылёз ) або характэрных сімптомаў (завяданне ).
Сімптомы
правіцьХарактарызуюцца стратай тургару клетак усёй расліны або асобных яе частак, завяданнем, скручваннем, засыханнем лісця і галінак кроны (у дрэў)[1]. Завяданне наступае ў выніку закупокі сасудаў міцэліем узбуджальніка або пекцінападобнымі прадуктамі распаду клетачных сценак сасудаў пад дзеяннем ферментаў, якія вылучае паразіт[1]. Пад дзеяннем таксічных рэчываў, што выдзяляе патаген, падае тургар клетак расліны[1].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г Трахеамікозы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 99 — 100
- ↑ Charles-Marie Messiaen, Dominique Blancard, Francis Rouxel. Les maladies des plantes maraichères. — 3. éd. — Paris: Institut Natrional de la Recherche Agronomique, 1991. — 552 с. — ISBN 978-2-7380-0286-0.