Ксілема
Ксілема — асноўная водаправодзячая тканка сасудзістых раслін; адзін з двух падтыпаў праводзячых тканак раслін, разам з флаэмай - лубам.

Сасуды ксілемы з парасткаў фікуса
БудоваПравіць
Ксілема складаецца з мёртвых адзеравянелых клетак, якія маюць адтуліны (перфарацыю) - трахеід, а таксама з сасудаў, утвораных пры зліцці шэрагу клетак; валокнаў і парэнхімных клетак. У шэрагу відаў сасуды адсутнічаюць, у астатніх відаў сасуды развіты па-рознаму, найбольшага развіцця дасягаючы ў пакрытанасенных. Клеткі ксілемы аб'ядноўваюцца ў так званыя праводзячыя (сасудзістай-кудзелістыя) пучкі, якія пры разглядзе сцябла ў разрэзе ўтвараюць кольца.
Асноўная функцыя - транспарт вады і мінеральных соляў ад каранёў да лісця.
ЛітаратураПравіць
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.544