Трой (Нью-Ёрк)

горад, цэнтр акругі Рэнселер, Нью-Ёрк, ЗША

Трой (англ.: Troy) — горад на ўсходзе штата Нью-Ёрк, на рацэ Гудзон, насупраць упадзення ў яе Махока. Адміністрацыйны цэнтр акругі Рэнселер. Уваходзіць у адну агламерацыю з Олбані і Скенектадзі. Насельніцтва 50,1 тыс. жыхароў (2010).

Трой
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1787
Плошча
  • 28,637496 км²[2]
Вышыня цэнтра
152 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 51 401 чал. (1 красавіка 2020)[3]
Часавы пояс
Тэлефонны код
518
Паштовыя індэксы
12180[4]
Афіцыйны сайт
troyny.gov (англ.)
Трой на карце ЗША
Трой (Нью-Ёрк) (ЗША)
Трой (Нью-Ёрк)
Трой (Нью-Ёрк) (ЗША)
Трой (Нью-Ёрк)

У гады існавання Новых Нідэрландаў на месцы горада знаходзілася латыфундыя Кіліена ван Рэнселера, аднаго з заснавальнікаў Галандскай Вест-Індскай кампаніі. У 1707 годзе землі выкупіла сямейства Вандэрхейдэн.

Паселішча, заснаванае ў 1786 годзе як Вандэрхейдэнс-Феры («Пераправа Вандэрхейдэна»), у 1789 годзе было перайменавана ў гонар старажытнай Троі (Іліума). Дэвіз горада абвяшчае: «Іліум быў, а Трой ёсць».

Падчас вайны 1812 года мясцовы прамысловец Сэмюэл Уілсан па мянушцы дзядзька Сэм пастаўляў амерыканскаму войску тушонку з этыкеткай U.S. Beef («мяса ЗША»). Абрэвіятуру «U.S.» памылкова расшыфравалі як скарачэнне ад Uncle Sam, і з тых часоў гэтая мянушка замацавалася за Злучанымі Штатамі.

З сярэдзіны XIX стагоддзя Трой — адзін з найбуйнейшых цэнтраў лёгкай прамысловасці ЗША.

Зноскі