Троіцкая царква (Гомель)
Троіцкая царква — колішняя праваслаўная царква ў Гомелі.
Праваслаўны храм | |
Троіцкая царква | |
---|---|
52°25′42″ пн. ш. 31°00′45″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Заснавальнік | Мікалай Пятровіч Румянцаў |
Будаўніцтва | 1824—1828 гады |
Стан | разбурана |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьБудаўніцтва каменнай Троіцкай царквы пачалося ў 1824 годзе на загад тагачаснага ўладальніка Гомеля графа Мікалая Румянцава, на месцы ранейшай драўлянай. Летам 1828 года царква была пабудавана, а ў 1833 годзе — завершана аздабленне царквы і адбылося яе асвячэнне. Знаходзілася на скрыжванні тагачасных вуліц Румянцаўскай ці Прабойнай (цяпер — Савецкая) і Траецкай (цяпер — Сялянская). Узвышша, на якім царква была ўзведзена, атрымала назву «Троіцкая гара». Будынак не захаваўся, пасля Вялікай Айчыннай вайны яе паўразбураны каркас знеслі.
Архітэктура
правіцьУ вонкавым выглядзе царквы дамінаваў кубічны аб’ём, які быў распрацаваны ў характэрных для маскоўскага ампіра формах. Ён быў падзелены гарызантальнай цягай карніза на дзве часткі, што адпавядала двум паверхам. Яго бакі былі ўпрыгожаны адной і той жа архітэктурнай формай — злучэннем каланады рымска-дарычнага ордэра, заціснутай паміж двума рызалітамі, якія выступаюць з плоскасці сцяны і завершанай арачным акном, падзеленым лапаткамі на тры часткі. Усе гэтыя элементы — візітная картка двух маскоўскіх архітэктараў: Восіпа Іванавіча Бавэ і Даменіка Жылярдзі. Хтосьці з іх, ці іх вучняў выканаў праект Троіцкай царквы. І. Дзячкоў, які склаў каштарыс, верагодна кіраваў будаўніцтвам.
Галерэя
правіць-
З боку Румянцаўскай вуліцы. Пачатак ХХ ст.
-
Аэраклуб у будынку царквы. Рог вуліц Савецкай і Сялянскай. 1930-я гг.
-
Стан будынка ў другой палове 1940-х гг.
Літаратура
правіць- Валерий Францевич Морозов. Гомель классический. Эпоха. Меценаты. Архитектура. — Мн.: Четыре четверти, 1997. — С. 228-229. — 335 с. — 5 000 экз.