Троіцкі заходні ўніверсітэт
Троіцкі заходні ўніверсітэт (англ.: Trinity Western University) — канадская прыватная хрысціянская вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў мясцовасці Лэнглі ў правінцыі Брытанская Калумбія, Канада.
Троіцкі заходні ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Trinity Western University | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Trinity Western University |
Заснаваны | 1962 |
Студэнты | 7 475[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Лэнглі, Брытанская Калумбія, Канада |
Сайт | twu.ca |
![]() |
Агульная характарыстыка
правіцьУстанова створана ў 1962 годзе. Яна мае кампусы ў Лэнглі і Рычмандзе. Гэта буйнейшы ў Канадзе прыватны хрысціянскі ўніверсітэт. Ён з’яўляецца сябрам Каралеўскага таварыства Канады, а таксама Асацыяцыі канадскіх універсітэтаў. Навучанне ў ім з’яўляецца самым дарагім з усіх універсітэтаў Канады.
Структура
правіць- Факультэт сацыяльна-гуманітарных навук
- Факультэт прыродазнаўчых і прыкладных навук
- Школа мастацтваў, медыяў і культуры
- Школа бізнесу
- Школа адукацыі
- Школа кінетыкі чалавека
- Школа медсястрынства
- Школа магістратуры і аспірантуры
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Троіцкі заходні ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Заўвагі
правіць- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.