Троіцкі раён (Алтайскі край)
Троіцкі раён (руск.: Тро́ицкий райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Троіцкае, размешчанае за 97 км ад Барнаула.
Троіцкі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 27 мая 1924 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Часавы пояс | KRAT[3], UTC+7 і OMST[3] |
Паштовыя індэксы | 659840 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьРаён у цэнтральнай частцы края. Рэльеф узгорысты. Здабываецца жвір, пясок, гліна. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −19 °C, ліпеня +19,9 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў 450 мм. Плошча — 4200 км². Утвораны ў 1924 годзе.
Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Вялікая Рэчка, Белая, Бараўлянка, Яльцоўка, Камышанка, Пятроўка; азёры Уткуль, Пятроўскае. Глебы — чарназёмы падзолістыя, супяшчаныя і гліністыя.
Значную частку раёна займаюць лясы Прыобскага масіва. Растуць хвоя, бяроза, асіна, лістоўніца, елка, вярба, таполя, каліна, чаромха, рабіна, парэчка, маліна. Насяляюць звяры — казуля, барсук, ліса, заяц, бабёр, лось, тхор, воўк, андатра, вавёрка; з птушак — гусь, качка, журавель, чапля шэрая, бугай, глушэц, рабчык, цецярук, чайкі.
Заўвагі
правіць- ↑ OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- ↑ а б OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 12 кастрычніка 2016.
- ↑ а б (unspecified title) — 2016.
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx