Труды (гарадзішча)

Труды — археалагічны помнік каля вёскі Труды Полацкага раёна Віцебскай вобласці.

Гарадзішча
Труды
Краіна  Беларусь
Вёска Труды
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000689шыфр 213В000689

Гарадзішча-1 правіць

Мясцовая назва Царкавішча. Знаходзіцца за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на ўзгорку вышынёй каля 20 м. Пляцоўка авальнай формы, памерам 45х30 м, з паўднёва-заходняга боку ўмацавана валам вышынёй 3 м. Абследавалі ў 1955 годзе Л. В. Аляксееў, у 1972 годзе — Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе — Ш. І. Бекцінееў. Культурны пласт каля 1 м. Раскопкі ў гарадзішчы не праводзіліся.

Гарадзішча-2 правіць

Знаходзіцца за 1,2 км на поўдзень ад вёскі, за 0,3 км на паўночны ўсход ад першага гарадзішча, на паўднёвым беразе возера Жыльцы. Займае ўзгорак круглай формы, вышынёй 15-18 м. Пляцоўка дыяметрам 60 м. Выявіў у 1981 годзе Ш. І. Бекцінееў. Раскопкі ў гарадзішчы не праводзіліся.


Літаратура правіць

  • Археалагічнае вывучэнне Полацка // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал : Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. С. С. Чарняўская; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2002. — С. 27-48
  • Полацкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1985. — С. 332—377.