Трупнае адубенне

Трупнае адубенне (лац.: rigor mortis) — адна з прыкмет смерці, якая абумоўленая пасмертнымі хімічнымі працэсамі ў мышачнай тканцы і выяўляецца ў зацвярдзенні і тугарухомасці цягліц канечнасцяў трупа[1].

Заканамернасці трупнага адубянення апісвае «Закон (Правіла)  (англ.) Ністэна».

Біяхімія правіць

Пры надыходзе смерці дыханне арганізма спыняецца, у сувязі з чым у арганізм перастае паступаць кісларод, які ўдзельнічае ва ўтварэнні АТФ. АТФ перастае гідралізавацца кальцыевай помпай (Ca-АТФазай), і кальцый перастае вяртацца ў тэрмінальныя цыстэрны  (руск.). У сувязі з гэтым іёны кальцыя дыфузіююць з абласцей высокай канцэнтрацыі (тэрмінальныя цыстэрны і міжклеткавая вадкасць) у вобласці нізкай канцэнтрацыі (саркамеры  (руск.)), звязваючыся з трапанінам  (руск.), што абумоўлівае злучэнне актыну  (руск.) і міязіну  (руск.)[2].

У адрозненне ад звычайнага цягліцавага скарачэння  (руск.), цела не здольна завяршыць цыкл (з-за адсутнасці АТФ), разарваўшы узаемадзеянне актыну і міязіну, з-за чаго фармуецца ўстойлівая цягліцавая кантрактура, якая супыняецца толькі на фоне ферментатыўнага раскладання цягліцавай тканкі[3].

Знешнія праяўленні правіць

Знешнія праявы гэтага працэсу можна падзяліць па групах, у залежнасці ад тыпу мускулатуры, у якой адбываецца адубенне.

  • У папярочнапаласатай мускулатуры  (руск.) знешнія прыкметы адубення выяўляюцца ў выглядзе яе рыгіднасці, акрэсленасці і рэльефнасці. Мышцы-згінальнікі з’яўляюцца больш магутнымі, чым разгінальнікі, у сувязі з чым адбываецца згінанне верхніх канечнасцяў ў локцевых суставах і суставах кісці, ніжнія канечнасці згінаюцца ў тазасцегнавых і каленных суставах. Пры цалкам развітым трупным адубенні трупы прымаюць становішча, якое нагадвае позу змагара або баксёра (верхнія канечнасці напаўсагнутыя ў локцевых суставах, некалькі прыпаднятыя і прыведзеныя, кісці паўсціснутыя, ніжнія канечнасці напаўсагнутыя ў тазасцегнавых і каленных суставах). Найбольш выяўленая гэтая пастава пры дзеянні высокай тэмпературы, калі цягліцавае адубенне трупа спалучаецца з тэмпературнай дэструкцыяй цягліцавай тканкі.
  • Адубенне гладкай мускулатуры выяўляецца так званай «гусінай скурай», скарачэннем саскоў, сфінктараў, што прыводзіць да выдзялення экскрыментаў. Пры надыходзе смерці сэрца знаходзіцца ў стане дыясталы.
  • Пасля развіваецца адубенне міякарда  (руск.), што прыводзіць да пасмяротнай сісталы і выдушвання крыві са жалудачкаў сэрца. У сувязі з тым, што левая палова сэрца больш магутная, чым правая, у правым жалудачку застаецца больш крыві, чым у левым. Пасля вырашэння трупнага адубення сэрца вяртаецца ў дыясталу.
  • Адубенне гладкай мускулатуры страўнікава-кішачнага тракту фармуе рэзка выяўленыя, падкрэсленыя зморшчыны слізістай абалонкі, можа прыводзіць да перамяшчэння змесціва.
  • Адубенне цяжарнай маткі можа прыводзіць да выштурхвання плоду і так званых «родаў у труне».

Ацэнка трупнага адубення дазваляе атрымаць шмат судова-медыцынскай інфармацыі. Эксперт, ацэньваючы выяўленасць і характар трупнага адубення, можа атрымаць наступную інфармацыю:

  1. Трупнае адубенне паказвае на несумнеўны наступ смерці.
  2. Па ступені выяўленасці трупнага адубення ў розных групах цягліц можна арыентыровачна судзіць аб даўнасці наступлення біялагічнай смерці.
  3. Выяўленасць трупнага адубення ў параўнанні з іншымі раннімі трупнымі зменамі дазваляе судова-медыцынскаму эксперту арыентыровачна вызначыць верагодную прычыну смерці.
  4. Параўнальны аналіз выяўленасці трупнага адубення ў сіметрычных групах цягліц дае магчымасць эксперту ацаніць магчымасць штучнай змены паставы і верагодны час гэтай змены.
  5. Трупнае адубенне фіксуе пасмяротную позу памерлага і прадметы, наўмысна ўкладзеныя ў яго рукі.

Ужыванне ў прамысловасці правіць

Трупнае адубенне гуляе важную ролю ў мясной тэхналогіі, забяспечваючы далікатнасць мяса. Пры хуткім астуджэнні тушы пасля забою да −3 °C…-10 °C развіваецца халадавое скарачэнне цягліцавых валокнаў, у выніку якога кансістэнцыя мяса становіцца жорсткай, адбываецца страта вады, вітамінаў і біялагічна значных элементаў. У сувязі з гэтым, прынята замарожваць мяса праз 10 гадзін пасля забою, з фарміраваннем трупнага адубення[4].

Зноскі