Смаліцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Смалі́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Смаліца.

Смаліцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Быхаўскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Смаліца
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 859
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Дабужскі сельсавет у складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дабуж. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Трылесіна, сельсавет перайменаваны ў Трылесінскі (Трылескі) сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 2 студзеня 1991 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Смаліца, сельсавет перайменаваны ў Смаліцкі. 5 снежня 2011 года ў склад сельсавета з Следзюкоўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Красніца 1, Красніца 2, Кузькавічы, Латкалонія і Хатмілле)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 872 чалавекі[2], з іх 97,9 % — беларусы, 1,4 % — рускія, 0,5 % — немцы[3]; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 859 чалавек[4].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.