Трып[3] (нідэрл.: trijp) — ваўняная двухасноўная тканіна з ворсам на адным баку, стрыжаная як аксаміт. Часам называюць утрэхцкі аксаміт у гонар нідэрландскага горада Утрэхта, які быў вядомы ў XVII—XIX стагоддзях аксамітам і дыванамі.

Трып
Дата заснавання / стварэння XVII стагоддзе[1]
Названа ад Утрэхт[1]
Краіна паходжання
Матэрыял махер[1], бавоўна[1][2], шоўк[1] і воўна[1]
Крэсла ў стылі барока
Мантыя аўстрыйскага імператара

Гісторыя правіць

У ВКЛ выраблялася з XVI стагоддзя. Відам трыпу была паўваўняная тканіна на баваўнянай аснове, якая выраблялася ў Гданьску з XVII стагоддзя як танны гатунак плюшу.

Выкарыстанне правіць

Выкарыстоўвалася для лёгкага верхняга адзення, галаўных убораў, абіўкі мэблі, экіпажаў, парцьер. Трып быў даволі каштоўнай тканінай і вялікай рэдкасцю ў XIX стагоддзі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.