Тры законы робататэхнікі

Тры законы робататэхнікі ў навуковай фантастыцы — абавязковыя правілы паводзінаў для робатаў, упершыню сфармуляваныя Айзэкам Азімавым у апавяданні «Карагод» (англ.: Runaround) у 1942 годзе. Паводле Законаў:

  1. Робат не можа зрабіць чалавеку шкоду ці сваім бяздзеяннем дапусціць, каб чалавеку была зробленая шкода.
  2. Робат мусіць падпарадкоўвацца камандам чалавека, калі гэтыя каманды не супярэчаць першаму закону.
  3. Робат мусіць клапаціцца пра сваю бяспеку ў той меры, наколькі гэта не супярэчыць першаму і другому законам.
Тыповы робат у «эпоху» да Азімаўскіх Законаў — у мультфільме Супермен. Ужо Першы Закон забараніў бы робату атакаваць людзей.

Тром Законам, а таксама магчымым прычынам і вынікам іх парушэння, прысвечаны цыкл апавяданняў Азімава пра робатаў. У некаторых з іх, наадварот, разглядаюцца неперадбачаныя вынікі выканання робатамі Трох Законаў (напрыклад, у апавяданні «Люстраны адбітак(англ.) бел.»).

Арыгінальныя Законы пазней не раз удакладняліся як самім Азімавым, гэтак і іншымі пісьменнікамі. У некаторых творах Азімаў нязначна змяняў законы, каб з другога боку адлюстраваць узаемадзеянне робатаў з людзьмі і іншымі робатамі. У пазнейшых творах, у якіх робаты кіравалі ўрадам цэлых планет і чалавечых цывілізацый, Азімаў таксама дадаў чацверты, Нулявы Закон, які папярэднічаў астатнім:

0. Робат не можа зрабіць шкоду чалавецтву ці сваім бяздзеяннем дапусціць, каб чалавецтву была зробленая шкода.

У рамане «Робаты і Імперыя» 1986 года Азімаў прапанаваў іншы Нулявы Закон:

0. Робат не можа зрабіць чалавеку шкоду, толькі калі ён не дакажа, што ў выніку гэта будзе карысна для ўсяго чалавецтва[1].

Законы робататэхнікі праходзяць лейтматывам праз шматлікія творы навуковай літаратуры, як кнігі, кіно, ці іншыя віды мастацтва.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Бахарэвіч А. Каляндар Бахарэвіча. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2014