Трэцяга мая 1808 года ў Мадрыдзе
Трэцяга мая 1808 года ў Мадрыдзе (ісп.: El tres de mayo de 1808 en Madrid) таксама вядомая як Растрэл паўстанцаў у ноч на 3 мая 1808 года — карціна вялікага іспанскага мастака Францыска Гоі, напісаная ў 1814 годзе. Карціна знаходзіцца ў калекцыі музея Прада ў Іспаніі.
| ||
Францыска Гоя | ||
3 мая 1808 года. 1814 | ||
Матэрыял | Палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | масла | |
Памеры | 375 × 266 см | |
Музей Прада, Мадрыд, Іспанія | ||
(інв. P000749[1]) | ||
![]() |
На карціне адлюстравана сцэна растрэлу іспанскіх паўстанцаў акупацыйнымі французскімі войскамі ў ноч на 3 мая 1808 года.
Іспанскія паўстанцы і французскія салдаты намаляваны Гояй як дзве супрацьстаялыя адна адной групы: некалькі бяззбройных мадрыдскіх рамеснікаў і шэраг ваенных з паднятымі стрэльбамі. Твары і паставы іспанцаў прапісаны Гояй даволі выразна (патрыятызм, адвага, злосць, бясстрашнасць і інш.) у той час, як французскія салдаты прапісаны бегла і як бы зліваюцца ў адну безаблічную масу.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Norbert Wolf. Romanticism. — Taschen, 2007. — С. 44—45. — ISBN 978-3-8228-5310-8.