Тулькан

горад у Эквадоры

Тулькан (ісп.: Tulcán) — горад у Эквадоры.

Горад
Тулькан
Tulcán
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
11 чэрвеня 1535
Плошча
  • 15 км²
Вышыня цэнтра
2 960 м
Насельніцтва
83000 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
593 6
Паштовыя індэксы
EC040150
Афіцыйны сайт
gmtulcan.gob.ec (ісп.)
Тулькан на карце Эквадора
Тулькан (Эквадор)
Тулькан
Тулькан (Эквадор)
Тулькан

Геаграфія правіць

Горад Тулькан размешчаны на крайняй поўначы Эквадора, непасрэдна на яго мяжы з Калумбіяй. Тулькан з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам і самым буйным горадам эквадорскай правінцыі Карчы. Горад ляжыць у горным ланцугу Анд на вышыні 2.960 метраў над узроўнем мора, на Панамерыканскай шашы, якая перасякае тут мяжу, насупраць калумбійскага горада Іпіялес.

Клімат правіць

Клімат гэтага горада, які ляжыць высока ў гарах, незвычайна халаднаваты для трапічнага Эквадора.

Славутасці правіць

Галоўнай славутасцю Тулькана з’яўляюцца яго могілкі, упрыгожаныя майстэрска абрэзанымі зялёнымі кусцікамі і дрэвамі ў выглядзе садовых скульптур. Пачатак гэтай своеасаблівай творчасці быў пакладзены ў 1936 годзе жыхаром бліжэйшай вёскі Хасэ Франка і працягнуты яго сынамі.