Тульскі трамвай — трамвайная гаспадарка горада Тулы. Рэгулярны рух быў адкрыты 10 лістапада 1927 года.

Гісторыя правіць

У першыя гады Савецкай улады Тула ператваралася ў прамысловы цэнтр, будаваліся новыя прадпрыемствы. Аднаўляць конку было немэтазгодна. Пушчаны ў 1924 годзе Тульскі аўтобус таксама не вырашыў праблемы.

Працы па пракладцы пачаліся ў 1926 годзе. Неўзабаве была арганізавана кантора «Трамвайбуд». У тым жа 1926 годзе паспелі падрыхтаваць земляное палатно, развезлі па трасе рэйкі, шпалы, друз. Першая лінія тульскага трамвая працягласцю 8,9 кіламетра, звязала Курскі (цяпер Маскоўскі) вакзал з паўднёвай ускраінай горада — Талстоўскай заставай. Лініі праляглі па вуліцах Чырвонаармейскай, Савецкай і Камунараў (цяпер праспект Леніна). Трамвайны рух у горадзе быў адкрыты 7 лістапада 1927 года.

Рэгулярны рух быў адкрыты 10 лістапада. Плата за станцыю складала 8 капеек, за 2 станцыі — 15 капеек, працягласць ад вуліцы Камунараў да Курскага вакзала адпавядала 1,5 станцыі, і кошт праезду быў роўны 10 капейкам.