Тунэль Хельсінкі — Талін

Тунэль Хельсінкі — Талін — праект падводнага тунэля, які б злучыў сталіцы Фінляндыі і Эстоніі па дне Фінскага заліва[1].

Тунэль між Хельсінкамі і Талінам стане працягам Балтыйскай чыгункі.

Паводле папярэдніх высноў, працягласць тунэля ў залежнасці ад выбару трасы складзе не менш 60—80 км, з якіх 50—70 км пройдуць пад вадой, што зробіць яго найдаўжэйшым падводным тунэлем у свеце. На думку аўтараў праекту, для абслугоўвання тунэля спатрэбіцца будаўніцтва штучнага вострава плошчай 6 га, на якім неабходна будзе размясціць ветрагенератары дзеля электразабеспячэння тунэля. Арыенціровачны тэрмін будаўніцтва — 10—15 гадоў.

Пачатковы кошт праекту вар'юецца ад аднаго більёна еўра (калі будаваць толькі грузавы тунэль) да некалькіх більёнаў (калі будзе вырашана будаваць пасажырскі тунэль). У выніку будзе значна павышаная як эканамічная інтэграцыя двух гарадоў, так і пасажыра- і тавараабарот між паўднёвай Фінляндыяй і балтыйскімі дзяржавамі. Акрамя таго, злучэнне тунэля з Балтыйскай чыгункай, што ўжо знаходзіцца ў стадыі будаўніцтва, звяжа чыгуначнымі шляхамі Фінляндыю з астатняй Еўропай. У геапалітычным сэнсе гэта дасць магчымасць вандраваць па ўсім Еўрапейскім звязе без неабходнасці перасячэння мяжы з Расіяй ці вымушанага выкарыстання паветранага або воднага транспарту.

Зноскі

  1. Mike Collier in cooperation with BNS.. Helsinki mayor still believes in Tallinn tunnel (англ.). The Baltic Times (22 кастрычніка 2012).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць