Тунэль кахання (укр.: Тунель кохання) — помнік прыроды мясцовага значэння. Размешчаная каля пасёлка Клэвань, у Ровенскім раёне Ровенскай вобласці.

Тунэль кахання
укр.: Тунель кохання
Размяшчэнне УкраінаРовенская вобласць, Ровенскі раён
Найбліжэйшы горад пгт Клэвань, пгт Оржыў, г. Роўна

Гэта батанічны феномен — зялёны тунэль у лясным масіве, створаны зараснікамі дрэў і кустоў, якія спляліся паміж сабой і ўтварылі дзіўны шчыльны калідор дакладнай арачнай формы.

Тунэль кахання размешчаны на адрэзку (каля 4 км) чыгуначнага шляху, што вядзе ад пасёлка Клеэвань да пасёлка Оржыў.

Тунэль з’яўляецца месцам паломніцтва турыстаў і закаханых. Ёсць шэраг павер’яў пра тунэль і яго ўласцівасці. Некаторыя з маладых саджаюць тут кветкі, якія сімвалізуюць іх пачуцці.