У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Турызм у Венгрыі славіцца багатай гісторыяй.[1] Венгрыя стала трынаццатай па турыстычнай наведвальнасці краінай свету ў 2002 годзе[2]. У 2004 і 2005 годзе колькасць турыстаў, якія прыязджаюць у краіну, павялічылася на 7 працэнтаў.[3] 98 працэнтаў турыстаў складаюць жыхары еўрапейскіх краін, большай часткай — Аўстрыі, Германіі і Славакіі.[1] Турыстычны сезон Венгрыі доўжыцца з красавіка па кастрычнік. У ліпені і жніўні назіраецца пік турыстычнай актыўнасці.[1] Самым папулярным месцам Венгрыі для турыстаў з'яўляецца Будапешт.[2]

Вароты герояў у Веспрэме

Будапешт стаў адным з самых папулярных гарадоў цэнтральнай Еўропы сярод турыстаў у 90-я гады. Славутасці горада ўключаюць у сябе замак Буда, у якім размешчана некалькі музеяў і помнікаў архітэктуры: Венгерская нацыянальная галерэя, Музей гісторыі Будапешта, Царква Святога Мацьяша  (руск.)[4], Рыбацкі бастыён  (руск.), Палац Шандара і іншыя. Карыстаюцца папулярнасцю Будынак венгерскага парламента і парк Варашлігет.[1] У горадзе размешчана мноства музеяў і тэатраў.[4] Замак Буда, набярэжныя Дуная і Праспект Андраш з'яўляюцца аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.[5]

У Венгрыі знаходзіцца каля 1300 геатэрмальных крыніц, якія выкарыстоўваюцца для лячэння і рэлаксацыі з часоў Рымскай Імперыі. Рымляне будавалі свае лазні на беразе Дуная яшчэ ў I стагоддзі н. э.[6] Больш за 30000 кубічных метраў мінеральнай вады тэмпературай ад 21° да 76 °C працякаюць з 118 тэрмальных крыніц на тэрыторыі Будапешта [7].[5][8] Лазні Будапешта, пабудаваныя ў розныя гістарычныя эпохі, прапануюць турыстам паслугі лячэння, масаж і спа-працэдуры[7][8].

Пад Будапештам знаходзіцца каля 200 пячор, некаторыя з якіх адкрыты для турыстаў.[9] Сталакцітавая пячора Палволгі (Pálvölgy) — вялікі займальны лабірынт, адкрыты ў пачатку XX стагоддзя. Гэта самая вялікая пячорная сістэма пагоркаў Буда.[10] Іншая пячора — Землохегі (Szemlohegy) — характэрная прыгожымі сценамі, пакрытымі мінеральнымі солямі і чыстым паветрам.[11] Пячора Маціяс (Matyas), якая знаходзіцца на ўскраіне горада, складаецца з практычна непраходных праходаў, прыцягвае аматараў экстрэмальнага турызму.[12]

 
Возера Балатон

Рэгіянальны турызм

правіць

Возера Балатон — самае вялікае прэснаводнае возера цэнтральнай Еўропы. Гэта други па папулярнасці напрамак турызму ў Венгрыі. У 1994 на возеры пабывала 2.5 мільёнаў турыстаў.[13][14] Іншымі напрамкамі рэгіянальнага турызму з'яўляюцца спа курорты, актыўны адпачынак і культурныя славутасці.[15] У Венгрыі створана каля 400 пляцовак для кемпінгу  (руск.).[16] Пракладзена больш за 2500 км веласіпедных трас.[17] Таксама асаблівай папулярнасцю карыстаюцца рыбалка, назіранне за птушкамі,[18] верхавая язда і паляванне.[19]

Зноскі

  1. а б в г Hudman, Lloyd E.; Eva H. Essa; Richard H. Jackson (2002). Geography of Travel & Tourism. Thomson Delmar Learning. pp. 284–285. ISBN 0766832562.
  2. а б Hall, Derek R. (2004). tourism and Transition: Gouvernanse, Transformation and Development. CABI Publishing. p. 74. ISBN 0851997481.
  3. Lyman, Rick (2006-09-03). "Budapest Is Stealing Some of Prague's Spotlight". Праверана 2008-05-24. {{cite news}}: Невядомы параметр |wirk= ігнараваны (даведка)
  4. а б Bachmann, Helena (2002-03-18). "Beauty and the Feast". Time. Архівавана з арыгінала 9 кастрычніка 2008. Праверана 2008-05-24.
  5. а б Sights(недаступная спасылка). Budapest Tourism Office. Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2005. Праверана 24 мая 2008.
  6. Schweizer, Kristen (2004-03-06). "Hungary: 'Mediterran' thermal spa water park". The Seattle Times. Праверана 2008-05-24.
  7. а б Fallon, Steve (2003). Budapest: Steaming Special section on the Thermal Baths. Lonely Planet. p. 97. ISBN 1864503564.
  8. а б Krezinger, Szonja (2008-05-24). "Your tour guide to Budapesy". Metro World News. Праверана 2008-05-24.(недаступная спасылка)
  9. Swanson, Brandon (2006-06-05). "Digging the way to a new market". The Prague Post. Праверана 2008-05-24.
  10. Hebbert, Charles (2002). The Rough Guide to Budapest. Rough Guides. pp. 66–67. ISBN 1858288894.
  11. Hebbert, Charles (2002). The Rough Guide to Budapest. Rough Guides. p. 68. ISBN 1858288894.
  12. Bowes, Gemma (2006-02-26). "20 Urban adventures". The Guardian. Праверана 2008-05-24.
  13. Lake Balaton. Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2012. Праверана 24 мая 2008.
  14. Hall, Derek (2003). Tourism and Sustainable Community Development. Routledge. p. 39. ISBN 0415309158.
  15. Boniface, Brian G.; Christopher P. Cooper (2005). Worldwide Destinations: The Geography of Travel and Tourism. Butterworth-Heinemann. pp. 210. ISBN 0750659971.
  16. Johnstone, Sarah (2005). Europe on a Shoestring. Lonely Planet. p. 585. ISBN 1740597796.
  17. Johnstone, Sarah (2005). Europe on a Shoestring. Lonely Planet. p. 586. ISBN 1740597796.
  18. Fallon, Steve; Neal Bedford (2003). Hungary. Lonely Planet. p. 55. ISBN 1740591526.
  19. Fallon, Steve; Neal Bedford (2003). Hungary. Lonely Planet. p. 56. ISBN 1740591526.