Тутэйшая Шляхта
«Тутэйшая Шляхта» — народны фальклорны ансамбль, створаны ў 1992 пры Беларускім Дзяржаўным Універсітэце. У розныя перыяды дзейнасці выконваў народныя і аўтарскія песні на словы беларускіх класікаў у жанрах фолк, рок, сімфа і а капэла. Ансамбль вылучаўся багатым вакальна-інструментальным складнікам, яркімі канцэртнымі строямі і арыгінальным гучаннем пад фірмовай назвай «сармацкі рок». З 2014 паралельна з ансамблем існаваў аднайменны студыйны фолк-рок праект. У 2024 Тутэйшая Шляхта прыпыніла дзейнасць.
Тутэйшая Шляхта | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | фолк, рок, сімфа, а капэла |
Гады | з 1992 па 2024 |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Мовы песень | беларуская |
tutszlachta.ucoz.com |
Народны ансамбль (1992—2024)
правіць
За час свайго існавання калектыў прымаў удзел у шматлікіх канцэртах, гастраляваў у Польшчы, Германіі, Літве, Латвіі, Эстоніі, Украіне, Расіі. У 2000 годзе ансамблю Тутэйшая Шляхта прысвоена ганаровае званне «Народны», а ў 2013 і 2021 гадах ансамбль станавіўся Лаўрэатам фестывалю народнай творчасці «Сузор’е», тым самым атрымліваў званне лепшага народнага ансамбля Мінска.
Ансамбль пад кіраўніцтвам Лявона Махнача выдаў два музычныя зборнікі ў традыцыйнай фальклорнай стылістыцы ў 2001 і 2011 гадах. У сярэдзіне 2000-х дачка заснавальніка ансамбля цымбалістка і кампазітар Тутэйшай Шляхты Вольга Махнач, якая захаплялася рок музыкай, пачала ўносіць у творы ансамбля ноткі фолк-року. Першым эксперыментальным творам у фолк-рок стылістыцы стала песня «Ах, вы, столікі мае», запісаная ў 2006 годзе. Гэты і некалькі іншых фолк-рок запісаў трапілі ў другі зборнік і сталі прадвеснікамі новага фолк-рокавага гучання Тутэйшай Шляхты.
Шлях да фолк-року (2012—2014)
правіцьУ 2011 годзе ў ансамбль у якасці адміністратара і вакаліста прыйшоў Дзяніс Сцяпура, якому выпадкова дала паслухаць запіс «Ах, вы, столікі мае» яго жонка, салістка Тутэйшай Шляхты Марыя Копцель-Сцяпура. Дзяніс, аматар цяжкой рок-музыкі, быў уражаны цікавым спалучэннем року з народным фальклорам і вырашыў стаць удзельнікам Тутэйшай Шляхты, каб разам з Вольгай Махнач развіваць фолк-рок кірунак і папулярызаваць яго ў шырокіх масах. З 2012 году ў рэпертуары ансамбля пачало з’яўляцца ўсё больш твораў, прыпраўленых цяжкімі гітарнымі рыфамі. У 2013 годзе пачуўшы новы фолк-рок рэпертуар Тутэйшай Шляхты ў ансамбль вярнуўся гітарыст Сяргей Маісейчык, які прымаў удзел у запісы песні «Ах, вы, столікі мае» ў якасці бас-гітарыста.
У выніку ўтварылася фолк-рок троіца — Вольга Махнач, Дзяніс Сцяпура, Сяргей Маісейчык — якая распачала падрыхтоўку да запісу дэбютнага фолк-рок альбому Тутэйшай Шляхты пад назвай «Сармацкі рок». Студыйны запіс стартаваў у 2014 годзе, першыя 2 творы былі прэзентаваныя ў канцы года і былі вельмі цёпла ўспрынятыя публікай, песня «Каляда-Калядзіца» трапіла ў рэпертуар беларускамоўнага «Радыё Сталіца». Да сярэдзіны 2015 года была падрыхтаваная дэма-версія альбому з 6-ці твораў, песня «Сэрца ў роспачы ня плача» стала лепшай песняй жніўня на «Радыё Сталіца», ансамбль выйшаў з ценю беларускай музычнай сцэны і займеў шмат новых прыхільнікаў. Фолк-рок кірунку стала цесна ў межах народнага ансамбля і ў канцы 2015 году паўстала пытанне пра стварэнне асобнага гурта, які б выконваў фолк-рок рэпертуар. Але з прычыны арганізацыйных, тэхнічных і фінансавых цяжкасцяў асобны фолк-рок гурт так і не быў створаны.
Студыйны фолк-рок праект (2014—2023)
правіцьУ пачатку 2016 года Сяргей Маісейчык пакінуў ансамбль, а Дзяніс Сцяпура і Вольга Махнач сталі развіваць фолк-рок кірунак Тутэйшай Шляхты як асобны студыйны праект. На канцэртах ансамбль выконваў рэпертуар фолк-рок праекта акустычна ці пад рок-фанаграму, зрэдку музыкі давалі паўнавартасныя электрычныя канцэрты. Запіс альбома «Сармацкі рок» аднавіўся, але ішоў марудна. Цягам 2016—2017 гадоў было дазапісана некалькі песень у дэбютны альбом, і запісаныя некалькі сінглаў. Песня «Імжа» стала яшчэ адным хітом Тутэйшай Шляхты. У канцы 2017 года адбыўся рэліз адгалінавання будучага поўнафарматнага альбому — міні-альбома «Зорка Крэва». У 2018 годзе запіс альбома «Сармацкі рок» быў скончаны, у 2019 годзе адбыўся яго рэліз.
У пачатку 2020 года адміністратар Тутэйшай Шляхты Дзяніс Сцяпура пераклаў на беларускую мову вірусную песню з серыяла Netflix «The Witcher». На гэтую песню ансамбль зняў музычны дэма-ролік, які атрымаў шырокі розгалас у байнэце, нягледзячы на невысокую якасць карцінкі і гука. У беларускім варыянце песня атрымала назву «Ведзьмару дайце талер». Гурт пайшоў далей і ў сціслы тэрмін за два тыдні запісаў студыйную версію кавера і зняў прафесійны live-кліп, які быў прэзентаваны беларусам да Дня роднай мовы і аказаў значны ўплыў на рост папулярнасці праекта. У канцы 2020 года быў выдадзены максі-сінгл «Ведзьмару дайце талер».
У 2021—2022 гадах праект працягнуў студыйную працу. У гэты перыяд было знята і апублікавана некалькі музычных кліпаў. Восенню 2022 адбыўся рэліз альбома-зборніка «Літвінскія балады», які ўвабраў у сябе вынік студыйнай працы за апошнія тры гады.
Пачынаючы з 2017 праект вёў працу над запісам асобнага сімфа-рок альбома AnnaMaria, у канцы 2023 альбом быў выдадзены. Станам на 2024 год гэты альбом ёсць фінальнай кружэлкай праекта.
Тутэйшая Шляхта сёння
правіцьУ 2024 годзе Тутэйшая Шляхта прыпыніла дзейнасць.
Дыскаграфія (народны ансамбль)
правіцьЗборнікі
правіцьДыскаграфія (фолк-рок праект)
правіцьАльбомы
правіцьУдзельнікі (ансамбль)
правіць- Лявон Махнач — мастацкі кіраўнік, адміністратар
- Вольга Махнач — лідар ансамбля, хормайстар, адміністратар, цымбалы, кампазітар
- студэнты і выпускнікі БДУ
Удзельнікі (фолк-рок праект)
правіць- Дзяніс Сцяпура — сузаснавальнік, адміністратар, прадзюсар, бэк-вакал, вакал, дызайнер
- Вольга Махнач — сузаснавальніца, кампазітар, хормайстар, цымбалы, бэк-вакал
- удзельнікі ансамбля
- сесійныя ўдзельнікі
Цікавыя факты
правіць- Ніводзін з салістаў Тутэйшай Шляхты не мае вакальнай музычнай адукацыі
- Родная цётка стваральніка ансамбля Лявона Махнача з’яўляецца жонкай Кандрата Крапівы
- Усе музычныя аранжыроўкі студыйнага фолк-рок праекта напісаныя дачкой стваральніка ансамбля цымбалісткай Вольгай Махнач
- Сын Вольгі Махнач клавішнік Альгерд Грышчанка прымаў удзел у запісах студыйнага фолк-рок праекта з 11-гадовага ўзросту
- Запіс альбома «Сармацкі рок» пачаўся з песні «Ня журыся, хлапеча», але яе дэма-версія была адбракаваная ўдзельнікамі запісу. Песня была перазапісана і апублікавана праз 5 гадоў па рэлізе альбома.
- Першыя 5 гадоў свайго існавання ансамбль не меў уласных шляхецкіх касцюмаў і быў вымушаны выступаць у пазычаных народных касцюмах.
- Аўтар беларускамоўнай версіі тэксту песні «The Witcher (Ведзьмару дайце талер)» Дзяніс Сцяпура ніколі да гэтага не рабіў мастацкіх перакладаў.