Ту-404

праект пасажырскага самалёта
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Ту-404 — праект пасажырскага самалёта звышвялікай умяшчальнасці, распрацаваны ў ВКБ Тупалева ў пачатку 1990-х гадоў.

Ту-404
Тып паветранае судна, дзвюхпалубны самалёт[d] і пасажырскі самалёт
Распрацоўшчык Тупалеў[d]

Гісторыя

правіць

Навукова-даследчыя працы над праектам, які атрымаў назву Ту-404, пачаліся ў 1991 годзе. Меркавалася, што самалёт зможа перавозіць 1200 пасажыраў на 12-13 тысяч км. Было прапанавана некалькі варыянтаў кампаноўкі самалёта, сярод якіх было і «лятаючае крыло». У апошнім выпадку сілавая ўстаноўка складалася з шасці вінтавентылятарных турбарэактыўных рухавікоў з вінтамі. Такая сілавая ўстаноўка павінна была забяспечыць на ўзлёце цягу па 18 тысяч кгс пры крэйсерскім расходзе паліва 0,644 кг/кгс×г. Рухавікі размяшчаліся ў хвасце цэнтраплана крыла, якое адначасова з’яўлялася фюзеляжам.

Самалёт змог бы перавозіць 1214 пасажыраў у сваіх шасці салонах. Вертыкальнае апярэнне меркавалася зрабіць двухкілявым з фальшкілямі. Стрэлападобнасць крыла-фюзеляжа складала 45 градусаў. Да яго прыстыкоўваліся здымныя часткі крыла, у якіх захоўвалася паліва, стрэлападобнасцю 35 градусаў.

Быў таксама класічны варыянт кампаноўкі самалёта, які ўяўляў сабой двухпалубны аэробус (700 чалавек на ніжняй палубе і 500 на верхняй) для перавозкі 1200 чалавек у эканомкласе на 10 тысяч км. У ніжняй частцы размяшчаліся грузавыя адсекі для стандартных кантэйнераў. Прапрацоўваліся грузапасажырскі (адна верхняя пасажырская палуба і павялічанае грузавое аддзяленне) і чыста грузавы варыянты. Самалёт уяўляў сабой нізкаплан са стрэлападобнасцю крыла 35 градусаў. Крыло мела шматсекцыйныя перадкрылкі па ўсім пярэднім беражку, шматсекцыйныя інтэрцэптары-флапероны, элероны для кіравання на малых хуткасцях і шчыткі-закрылкі. На канцах крыла меліся вертыкальныя крылцы-шайбы. Хваставое апярэнне было стрэлападобным і мела вялікую плошчу. Кожная палова руля вышыні была двухсекцыйнай. Самалёт меў чатыры рухавіка НК-44 або Ролс-Ройс «Трэнт», усталяваных на пілонах пад крылом. Шасі самалёта было шматцялежным са шматколавымі каляскамі.

Праект не выйшаў са стадыі папярэдняга абмеркавання. Макет самалёта ў варыянце лятаючага крыла дэманстраваўся на розных міжнародных выставах. Увод Ту-404 у эксплуатацыю запатрабаваў бы пераабсталявання аэрапортаў для забеспячэння стаянкі і руху вялікіх пасажырапатокаў.

Літаратура

правіць

Зноскі

правіць