Тыгран IV (арм.: Տիգրան Դ) — цар Вялікай Арменіі. Сын Тыграна III. Апошні прадстаўнік з дынастыі Арташэсідаў.

Тыгран IV
Տիգրան Դ
Сцяг Цар Вялікай Арменіі
8 да н.э. — 1
Папярэднік Тыгран III
Пераемнік Трдат I
Нараджэнне 35 да н.э.
Смерць 1
Род Арташэсіды
Бацька Тыгран III
Жонка Эрато
Веравызнанне зараастрызм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Пасля смерці Тыграна III, яго сын Тыгран IV не прыдаў значэння рымскім законам і ўзышоў на трон. Ён ажаніўся са сваёй роднай сястрой Эрато па законах Эліністычнага свету. Тыгран займаў самы галоўны тытул «Цар цароў». Аднак у 5 годзе да н. э. рымляне пазбавілі яго трона краіны і прызначылі царом іншага брата Арташэса II, Артавазда, якога трымалі ў палоне. Але пратрымаць яго на троне змаглі толькі тры гады. З дапамогай перавароту на трон ізноў узыйшлі Тыгран і Эрато. Аднак Тыгран хутка быў забіты ў баі супраць горцаў, якія прыйшлі з поўначы і напалі на Арменію, а Эрато неўзабаве адмовілася ад трона. Такім чынам у 1 годзе нашай эры завяршылася амаль 200-гадовае кіраванне дынастыі Арташэсідаў.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • М. Нерсисян. Противоборство центральных княжеств и нахарарств // История армянского народа. — Ереван: Издательство Ереванского Университета, 1985. — С. 65. — 528 с. (арм.)

Спасылкі

правіць