Сабор Трох Свяціцеляў (Тымішаара)
Тымішаарскі сабор Трох Свяціцеляў (рум.: Catedrala Mitropolitana din Timișoara Trei Ierarhi) — кафедральны сабор у Тымішаары, адносіцца да Банацкай мітраполіі Румынскай Праваслаўнай Царквы.
Славутасць | |
Сабор Трох Свяціцеляў | |
---|---|
45°45′02″ пн. ш. 21°13′27″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Румынія |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Румынская праваслаўная царква |
Архітэктурны стыль | неамалдаўскі стыль[d] |
Дата заснавання | 6 кастрычніка 1936 |
Вышыня | 96 м |
Матэрыял | цэгла |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пабудаваны ў 1936—1940 гадах з бетону і цэглы і прысвечаны Тром Свяціцелям-Іерархам: Васілю Вялікаму, Рыгору Багаслову і Яну Залатавусту. Аднак, з-за вайны аздабленне было скончана толькі ў 1956 годзе.
Сабор Трох Свяціцеляў пабудаваны ў традыцыйным для румынска-малдаўскай храмавай архітэктуры стылі (з элементамі карпацкага стылю). Маецца 9 вялікіх і 4 малыя вежы. Вышыня сабора — 83,7 м, гэта самая высокая царква ў краіне і адзін з найвышэйшых праваслаўных храмаў. Даўжыня сабора — 63 м, шырыня — 32 м.[2] Унутры можа знаходзіцца больш за чатыры тысячы вернікаў.[3]
Зноскі
- ↑ Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
- ↑ Catedrala Mitropolitana din Timisoara
- ↑ The Metropolitan Cathedral of Banat Архівавана 20 студзеня 2008.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сабор Трох Свяціцеляў (Тымішаара)