Тыпікон
- Гэта артыкул пра богаслужэбную кнігу. Пра богаслужэбныя ўставы гл. артыкул Богаслужэбны ўстаў.
Тыпіко́н (царк.-слав: Тѷпїко́нъ), (грэч. Τυπικόν ад τύπος — узор, устаў) — кніга, у праваслаўнай літургіцы, якая змяшчае галоўным чынам устаў богаслужэння. У Тыпіконе знаходзіцца таксама каляндар з Маркавымі главамі, якія злучаюць рухомы і нерухомы гадавыя богаслужэбныя кругі; правілы аб пастах; правілы манастырскага супольнага жыцця і ўказанні аб правядзенні храмавых свят; трапезе і іншых аспектах царкоўнага і манастырскага жыцця.