Тэадорых (майстар з Прагі)

(Пасля перасылкі з Тэадорых, майстар з Прагі)

Тэадо́рых, Тэадо́рык, Тэадэрык майстар з Прагі (ням.: Meister Theoderich, Meister Theoderich, Theoderich von Prag, Theodorich, Dittrich, Detrich, Jetrich, лац.: Magister Theodoricus; пач. 14 ст., Прага — да 1381), першы багемскі (чэшскі) мастак, чыё імя захавалася і звязанае з пэўнымі творамі.

Майстар Тэадорых
Meister Theoderich
«Рыгор Вялікі»
«Рыгор Вялікі»
Дата нараджэння не пазней за 1328
Месца нараджэння
Дата смерці не пазней за 11 сакавіка 1381
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр рэлігійны жывапіс
Мастацкі кірунак інтэрнацыянальная готыка, пражская школа жывапісу
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Працаў у Празе (1340-х1370-х) пры двары Карла IV. У 1348 г. згадвацца як «першы майстар» пражскага брацтва мастакоў.

Прадстаўнік ранняга Паўночнага Адраджэння. У творчасці Тэадорыха спалучаюцца рысы гатычнага і рэнесанснага мастацтва.

Атрыбутаваныя творыПравіць

  • Аздабленне (жывапіснае афармленне і архітэктурны дэкор) капэлы Св. Крыжа ў замку Карлштайн, загараднай імператарскай рэзідэнцыі паблізу Прагі, (асвечаная ў 1357) — найбольш вядомая праца Тэадорыха — у т.л. 129 паўфігурых абразоў святых і айцоў царквы;
  • Частка аздаблення царквы Багародзіцы ў Карлштайну, роспіс на тэму жыцця св. Вацлава — блага захавалася.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Гращенков В. Н. Портрет в итальянской живописи Раннего Возрождения. М., 1996. Т.1. С. 46;
  • Колпинский Ю. Д. Искусство Чехословакии // Всеобщая история искусств. Том 2, кн. 1. / Под общей редакцией Б. В. Веймарна и Ю. Д. Колпинского — М.: Государственное издательство «Искусство», 1960.

СпасылкіПравіць