Тэнесі (рака)
Тэнесі (англ.: Tennessee) — рака на ўсходзе ЗША, левы, самы доўгі і паўнаводны прыток ракі Агая (басейн Місісіпі). Утвараецца зліццём ля горада Ноксвіла рэк Холстан і Фрэнч-Брод-Рывер, што сцякаюць з заходніх схілаў Апалачаў. Даўжыня ад зліцця складнікаў рэк — 1050 км, ад вытоку ракі Холстан — 1470 км. Плошча басейна — 104 тыс. км². Паводка ў канцы зімы і ўвесну, межань летам. Сярэдні расход вады ля вусця 1800 м³/с.
Тэнесі | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 104 000 км² |
Расход вады | 1 998 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | French Broad River[d][1] і Holston River[d][1] |
• Каардынаты | 35°57′33″ пн. ш. 83°51′01″ з. д.HGЯO |
Вусце | Агая |
• Каардынаты | 37°04′02″ пн. ш. 88°33′53″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Агая → Місісіпі → Мексіканскі заліў |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сцёк Тэнесі амаль цалкам зарэгуляваны сістэмай вадасховішчаў шматмэтавага прызначэння, 9 з іх размешчаныя на самой Тэнесі (у тым ліку самая вялікая — Кентукі, плошчай 1100 км²) і 22 на прытоках. Агульная магутнасць ГЭС у басейне Тэнесі — каля 4 ГВт. На Тэнесі размешчаны гарады Ноксвіл, Чатануга.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |